У барацьбе з “зялёным змеем” пераможа “змей”?
Набыць спіртныя напоі ў Гродне цяпер можна да 23.00. Абвесткі пра гэта са спасылкай на рашэнне гарвыканкама ад 23 верасня з’явіліся ўчора ў крамах горада.
Набыць спіртныя напоі ў Гродне цяпер можна да 23.00. Абвесткі пра гэта са спасылкай на рашэнне гарвыканкама ад 23 верасня з’явіліся ўчора ў крамах горада.
Сёння ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адкрываецца Цэнтр нямецкай мовы. Як спадзяюцца выкладчыкі і студэнты, Цэнтр будзе спрыяць актывізацыі супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэту з арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі Нямеччыны.
Улетку прадпрыемства «Гроднатэкстыль» выйграла тэндэр Міністэрствы абароны на пастаўку 4,4 тыс. коўдр для беларускага войска. І вось цяпер гарадзенскія тэкстыльшчыкі прыступілі да выпуску прадукцыі.
У выходныя дні ў небе над Каложскім паркам можна будзе назіраць… лятаючыя талерачкі. Упершыню ў Гродна адбудзецца Рэспубліканскі турнір па алцімат фрысбі. Арганізатар турніру – Моладзевы Алцімат Фрысбі Клуб «Грынс», першы і адзіны ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны.
Учора на вуліцы 17-га Верасня ў Гродна гарэў драўляны двухпавярховы дом. Ратавальнікі абласной МНС былі на месцы здарэння праз 4 хвіліны пасля атрыманага па тэлефоне паведамлення. Праз 45 хвілін пажар был цалкам ліквідаваны.
Гарадзенскі драматычны тэатр адкрые новы тэатральны сезон прэм’ерай – сюітай-фантазіяй у стылю танца мадэрн. «Графіня Шардэн» – так завецца новы спектакль гарадзенскай трупы, створаны па матывах твора Коліна Хігінса «Гаральд і Мод».
Улетку ўвесь працоўны люд на адпачынак едзе на поўдзень пагрэць жываты, аб’есціся дынямі, наглытацца салёнай марской вады…
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца развіццё мастацкіх здолнасцяў людзей з адмысловымі патрэбамі.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 25-30 верасня «Сурагаты» (трылер***, ЗША) 11.00, 13.30, 16.00, 18.30, 21.00; 25,28 , 29 верасня «Зацягні мяне ў пекла» (трылер****, ЗША) 10.30, 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30; 26, 27 верасня 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30. Дзецям: 23 верасня «Н спіне ў чорнага ката» (пачатак у 10.00). Тэл.: 53-19-42. У […]
Скандынаўскі пацалунак.
Здымак зроблены пад час паездкі беларускіх журналістаў у Кальмар – адзін са старэйшых гарадоў у Швецыі.