Гран-пры “Каложскага Дабравеста” паехаў у Расію
Перамогу на фестывалі праваслаўных спеваў у Гродне атрымаў канцэртны калектыў харавой школы юнакоў і хлопчыкаў з г. Канакова Цвярской вобл. Расіі. Імпрэза, удзел у якой бралі каля 50 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі і Румыніі, скончылася 19 лютага.