Аддзел адукацыі заняўся пастаўкамі ежы ў садкі
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы цяпер атрымліваюць харчаванне наўпрост ад аддзелу адукацыі. Як паведаміла “Твайму стылю” начальніца аддзелу адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Святлана Арлова, пастаўкі без пасярэднікаў дазволяць знізіць кошты на харчаванне дашкольнікаў.