У Гродне адбыўся чарговы выпуск “Школы маладога журналіста”
Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі – падзякі за плённую працу.
Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі – падзякі за плённую працу.
У нядаўна апублікаванай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Гродна ўзгадваецца з нагоды вынясення абласным судом смяротных прысудаў у 2010 годзе.
Гродзенскія палякі, сябры непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, прадстаўнікі апазіцыі, музыкі і акторы возьмуць удзел у Днях беларускай культуры ва Ўроцлаве з 31 мая да 5 чэрвеня.
На 24 мая Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь устанавіў курс 4930 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША (супраць 3000 рублёў на 1 студзеня і 3155 на сённяшні дзень).
Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскім грамадскім транспарце.
Дзеці 2004, 2006 і 2008 гадоў нараджэння ўгарэлі ў зачыненай на замок хаце ўчора раніцай, калі бацькі пайшлі на працу.
«Хоць свет у цэлым рухаецца наперад, моладзі прыходзіцца кожны раз пачынаць спачатку»… Нельга не пагадзіцца з І. Гётэ. Сапраўды, кожны чалавек у пачатку свайго шляху задумваецца пра тое, чым ён будзе займацца далей.
Сорак слухачоў праекта атрымалі 20 траўня пасведчанні пра паспяховае сканчэнне 2010-2011 акадэмічнага года. Новы сезон гарадзенскага УЗВ, які створаны для людзей сталага ўзросту, пачнецца ўвосень.
У варшаўскай галерэі “Захэнта” 22 мая адчыніцца выстава сучаснага беларускага мастацтва, на якой прадстаўлены творы каля 20 мастакоў і творчых калектываў. Свае працы на ёй прэзентуе і гарадзенец Аляксандр Камароў.
“Слядамі Бібліі”, “Гісторыя гродзенскай пошты”, “Польскія каралі” – гэтыя і іншыя калекцыі марак можна было ўбачыць 20 траўня на філатэлістычнай выставе ў Гродне, прымеркаванай да 625-х угодкаў каранацыі Ўладыслава Ягайлы.