Засей зерней любові

Пад такім дэвізам 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, арганізаваны каталіцкім касцёлам.

У Гродне з’явяцца вуліцы Багушэвіча, Агінскага, Караткевіча

|

Новыя назвы вуліц і раёнаў горада зацверджаны на чарговай сесіі Гродзенскага гарсавета дэпутатаў.

Гародня: людзей высяляюць у нікуды?

|

Шматкватэрны дом у Гародні па вуліцы Пестрака высяляюць. Жыхары прайшлі ўсе інстанцыі і атрымалі з дзесятак адпісак.

“Нёман” прайграў у фінале Кубка Беларусі

|

Зыход гульні з “Гомелем” вырашылі дзьве памылкі гарадзенскіх абаронцаў у апошнія хвіліны сустрэчы

У Гродне абралі маленькую прыгажуню

Пераможцай гарадскога конкурса “Маленькая прыгажуня. Міс Гродна-2011”, фінал якога праходзіў 27 траўня ў купалаўскім універсітэце, стала першакласніца польскай школы Ангеліна Андрэевіч (на здымку).

Аўгустоўскі канал як турыстычная мекка: спроба другая

Праект па стварэнні турыстычнага парку на Аўгустоўскім канале атрымае новае жыццё. 26 мая прыняты ўказ “Аб стварэнні спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”.

Заўзятары “Нёмана” паедуць на фінал у Мінск бясплатна

|

У нядзелю ў 8.15 ў Мінск накіруецца “літэрны” цягнік  з чыгуначнага вакзала Гродна.

Без прыпынкаў ён даімчыць да сталіцы за 2 гадзіны.

Справу Андрэя Пачобута будзе разглядаць суддзя Віталь Ляцко

|

Пра гэта жонцы гродзенскага журналіста паведаміў следчы, які вядзе справу Пачобута. Сама Аксана Пачобут з двума журналістамі  сёння былі затрыманыя каля будынка пракуратуры за здымку  рэжымнага аб’екта без дазволу.

Гродзенскай моладзі прапануюць працу на лета

Больш чым 5 тысячам школьнікаў і студэнтаў прапануюць працаўладкавацца ў Гродне гэтым летам. Пры працаўладкаванні найперш звернуць увагу на сіротаў, моладзь з сем’яў беспрацоўных, няпоўных, шматдзетных і неўладкаваных сем’яў.

Дайшла чарга і да гарэлкі

Мінэканомікі Беларусі ад 28 мая павялічвае рознічныя кошты на гарэлку на 10%. Таксама вытворцы і імпарцёры чакаюць павышэння коштаў на 30% на тытунь і алкаголь.