На працы, у невядомай кампаніі або ў царкве. Як збіраюцца сустрэць Новы год вядомыя гарадзенцы

Уладзімір Татарнікаў, пастар Лютэранскай кірхі

 

– Для мяне Новы год – сямейнае свята. Лічу, што яго трэба праводзіць з роднымі і блізкімі. Таму я з жонкай паеду да сябе ў Віцебск, да маіх бацькоў. Адзначаць будзем з традыцыйнымі стравамі: салат аліўе, як заўсёды, будзе на стале.

 

“Яна будзе лячыць целы, а я душы”. У Гродне ўпершыню жэніцца лютэранскі пастар

 

Дзмітрый Чэкан, тэлерадыёвядучы

 

– Люблю сустракаць Новы год у цвярозым розуме. Не змяняючы традыцыям, кожны Новы год сустракаю ў кампаніі абсалютна незнаёмых мне людзей. Для мяне гэта толькі імгненне, якое азначае, што настаў час стаць лепш, зрабіць больш, эвалюцыянаваць. Але ўсё ж гэта імгненне трэба адзначыць. Ад Новага года нічога не чакаю, але ўпэўнены, што ён ад мяне шмат чаго чакае. Я паспрабую яго не падвесці.

 

Радыёвядучы Дзмітрый Чэкан: “Усё ў жыцці збылося, акрамя паездкі ў Дзіснэйлэнд”

 

Оля Лета, харэограф

 

– Новы год сустракаем дома з сям’ёй, а потым пойдзем на плошчу Леніна. Нічога не хочацца прыдумляць – легла б спаць на самой справе. І гэта не таму, што Новы год не святкую, а проста стамілася за апошнія два месяцы, і хочацца “пабыць гароднінай”. Але дзеля дзіцяці варта адсвяткаваць.

 

Для мяне Новы год – гэта новы сезон, новы этап, гэта падвядзенне вынікаў, высноў і гэтак далей. І наогул стварэнне новых мэтаў і планаў. Новы год – свята, таму хочацца ўсё дрэннае забыць і ўзяць у будучыню толькі добрае.

 

У Дзеда Мароза я не веру, але падарункаў вельмі чакаю і люблю. У нашай сям’і навагоднія традыцыі гэта ёлка, падарункі, шампанскае і мандарыны – класіка. У будучым годзе чакаю поспехаў у працы, развіцця, перш за ўсё развіцця маёй студыі танцу. Таксама чакаю цяпла і падтрымкі ў сям’і, хочацца падарожжаў на мора абавязкова, што ажыццявіцца ўжо ў першым месяцы 2016 года – палячу ў Індыю.

 

Гарадзенская танцорка Оля Лета застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч долараў

 

Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарвыканкама

 

– Новы год – сямейнае свята. Сустракаю кожны раз яго разам з сям’ёй. У гэтым годзе з жонкай, трыма сынамі, нявесткамі, унукам і ўнучкай.

 

Ціт Флавій (Барыс), гродзенскі рэканструктар

 

– З сям’ёй еду ў Мiнск да радні жонкі. Для мяне Новы год – перш за ўсё падарункі блізкім і іх рэакцыя. Традыцыя ў мяне заўсёды адна: марынаваць і запякаць вялікі кавалак мяса. З кожным годам жыць горш, але не сумняваюся, мы справімся і гэтым разам.

 

Ave, Caesar! Як гарадзенец Барыс стаў легіянерам Цітам Флавіем

 

Яўген Якуш, танцор, кіраўнік балета

 

– Сустрэчу Новы год на працы. Для артыста сустракаць гэтае свята дома – самае жудаснае, што можа быць. Калі артыст не працуе ў Новы год, значыць ён дрэнны артыст. У студзені хацелася б з’ехаць па добрым кантракце бліжэй да мора, бо я не люблю холад. Таксама я веру ва ўсякія цуды: у прыхадняў з космасу, у прывідаў і ў Дзеда Мароза. Веру, што ён прынясе мне шмат творчых ідэй і адкрые новыя дарогі развіцця.

 

Яўген Якуш напярэдадні сусветнага турнэ вярнуўся ў Гродна: пра яго адразу папаўзлі новыя чуткі

 

align=”middle” alt=”Бебе” width=”250″ height=”250″ >

Бебе Кiнге, футбалicт

 

– Я з’яўляюся хрысціянінам, таму Новы год сустрэну ў царкве. У 21.00, 31 снежня, пачну маліцца, а ўжо з наступленнем 2016 года сустрэнем свята разам з сям’ёй.

 

Невысокі заробак, расстанне з сям’ёй, моўныя бар’еры. Які лёс апошняга легіянера ў Гродне?