Тэатральная валянцінка, цалавальны флэш-моб і канцэрт Akute: куды пайсці ў Гродне ў уікэнд 12-14 лютага

|

Начная гульнятэка

 

Больш за 60 настольных гульняў і сяброўская кампанія іх аматараў чакаюць у клубе “Партал”.


Калі: 12 лютага, 20.00-5.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 60 тыс.

 

Закрыццё клуба “ТаймАут”

 

Танцы, дыджэі і кактэйлі ў апошнія дні працы клуба.

 

Калі: 12, 13 ,14 лютага, 22.00

Дзе: вул. Паповіча, 5

За колькі: да 23.00 дзяўчатам бясплатна, пасля 00.00 – 20-80 тыс.

 

Дабрачынны кірмаш “Час дабра”

 

На кірмашы ў падтрымку цяжка хворых дзяцей можна будзе набыць унікальныя рэчы, паслухаць жывую музыку і пабачыць сапраўднае захапляльнае шоў.

 

Калі: 13 лютага, 12.00-16.30

Дзе: Актавая зала Свята-Пакроўскага сабору, вул. Акадэмічная, 2

 

Канцэрт гурта Akute

 

“Усё павернецца” — новая музычная праграма Akute, у якую ўвайшлі песні з будучага альбому, лепшыя з трох мінулых, а таксама песні, якія не гучалі на жывых канцэртах ужо некалькі год, а некаторыя і ніколі.

 

Калі: 13 лютага, 19.00

Дзе: Цэнтр культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 150 тыс.

 

Спектакль “За двума зайцамі”

 

Сын цырульніка Свірыд Галахвосты спрабуе выглядаць адукаваным і “прасунутым” чалавекам. Прайграўшы ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай Проні Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за “багатага пана” сваю дачку Галю.

 

Калі: 13 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 60 тыс.

 

Майстар-клас па прыгатаванню мыла

 

Мыла можна зрабіць любой формы, колеру і арамату і нават з любым малюнкам ці фота, якое ў стане раздрукаваць прынтар. Яно можа стаць выдатным падарункам на Дзень святога Валянціна.

 

Калі: 13 лютага, 19.00

Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх

За колькі: 70 тыс.

 

Дзень святога Валянціна ў Old City

 

Наведвальнікі могуць сфатаграфавацца ў адмысловай фотазоне з вялікім сэрцам, складзеным з 3000 руж, а таксама прыняць удзел у флэш-мобе, паставіўшы рэкорд Беларусі па самым масавым у краіне пацалунку.

 

Калі: 14 лютага, 13.00

Дзе: гандлёвы цэнтр Old City, вул. Дубко, 17

 

Канцэрт арганнай музыкі

 

Расійскі арганіст Ягор Колесаў выканае творы Баха і Моцарта.

 

Калі: 14 лютага, 18.00

Дзе: Лютэранская кірха, вул. Акадэмічная, 7А

За колькі: дабрачынныя ахвяраванні

 

Канцэрт артыстаў з Беластока і Гродна

 

У праграме бяруць удзел Ізабэла Шафраньска і Павел Сакалоўскі з Беластока, а таксама саксафаніст Аляксандр Краўчук з Гродна. У праграме этна-песні на іўдзея-кастылійскай і польскай мовах, песні Анны Герман, Булата Акуджавы і іншых.

 

Калі: 14 лютага, 18.00

Дзе: Цэнтр культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1

За колькі: 50 тыс.

 

Рамантычнае свята “Саша + Маша”

 

Наведвальнікаў чакаюць конкурсы, гаданні, танцавальныя майстар-класы, фотазона, імправізаваны ЗАГС, музыка і лялькі.

 

Калі: 14 лютага, 18.00

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1

За колькі: 140-160 тыс.

 

Канцэрт-валянцінка “Любовь во множественном числе”

 

У Дзень святога Валянціна ў музычнай праграме выступяць артысты Драмтэатра і запрошаныя госці.

 

Калі: 14 лютага, 19.00

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 70 тыс.