Гарадзенскія прадпрымальнікі працягваюць выходзіць на плошчу, але з кожным разам іх ўсё менш

|

У панядзелак, 14 сакавіка, на плошчу ў Гродне выйшла толькі шэсць прадпрымальнікаў і адзін незадаволены грамадзянін. Акцыя пратэсту доўжылася менш за гадзіну. За гэты час прадпрымальнікі паспелі абмеркаваць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Адна з іх – продаж боксаў на рынку “Паўднёвы”.


Калі раней цана бокса даходзіла нават да 30 тысяч долараў, то цяпер прадпрымальнікі не могуць прадаць свае гандлёвыя кропкі нават за 500 долараў. Многія вымушаны вывозiць іх на лецішчы. Са слоў прадпрымальнікаў, некалі самыя актыўныя шэрагі “Паўднёвага” ўжо страцілі не адзін дзясятак боксаў.

 

Цяпер ужо цяжка зразумець, з якой мэтай прадпрымальнікі выходзяць на плошчу. Хтосьці кажа, што акцыя дапамагае падтрымліваць сувязь з калегамі, з якімі калісьці працаваў, а хтосьці ўсё яшчэ змагаецца за атмену указа №222. Але з кожным разам акцыя пратэсту становіцца ўсё драбней.

 

 

Прадпрымальнікі абяцалі выйсці і ў наступны панядзелак.

 

Прадпрымальнікі з аптовых складоў у Гродне: “Людзі дзівяцца, што ў нас такі якасны прадукт”

 

“У мяне нават у самы буйны крызіс будуць купляць”. Прадпрымальнікі з гарадзенскага міні-рынку пра ўказ №222

 

Замежныя прадпрымальнікі ў Гродне: “Мы не працуем, мы проста прыадчыняем дзверы”