У Гродне адкрылася музычная кавярня, дзе на кубках пішуць пажаданні
Дзе паснедаць у Гродне? Вывучаем ранішнія прапановы кавярняў горада
Новая кавярня пазіцыянуе сябе як самае дабразычлівае кафэ ў горадзе, бо менавіта тут запусцілі “чарговую порцыю дабрыні” для гарадзенцаў. На донцы кубкаў можна знайсці пазітыўныя прадказанні і парады. Пасланні заўсёды будуць розныя.
“Кофе Саунд” гэта атмасфернае месца з добрай музыкай, прафесійнымі барыстамi, картай кавы з 18-цю напоямі, кактэйлямі, выпечкай, у тым ліку пончыкамі Donuts з рознымі начынкамі. Кавярня працуе таксама ў зручным фармаце кавы на вынас, а тыя, хто вырашыць прысесці тут, могуць скарыстацца бясплатным Wi-Fi.
“У першую чаргу мы пазіцыянуем сябе як музычная кавярня. Працуем па франшызе, наша ўстанова стала 16-й кропкай у сетцы “Кофе Саунд”. Працаваць мы будзем з 8.00, таму многія гараджане змогуць да нас заходзіць перад працай або вучобай”, – распавяла ўладальніца новай гарадзенскай установы Ірына Астапчык. Закрывацца кавярня будзе ў 22.00.
Прыбытковы бізнес па чужым “рэцэпце”: Гродна гатовы да франчайзінгу
У першы працоўны дзень ў кавярні дзейнічалі зніжкі. З самай раніцы можна было набыць две кавы па цане адной, а бліжэй вечара можна было плаціць за каву колькі хочаш.
Кожная сёмая кава тут будзе бясплатная.
Музыку супрацоўнікі “Кофе Саунд” лічаць неад’емнай часткай меню. Яны абяцаюць выкарыстоўваць толькi лепшыя кампазіцыі.