Вандроўка па Старым Гродне. Частка XXVI. Ваколіцы

|

Былая каралеўская рэзідэнцыя Панямунь – спраектаваны Джузэпэ Сака палац, унікальна ўпісаны ў навакольны рэльеф, з цяпліцамі і верандамі, дамамі для прыслугі і гаспадарчымі пабудовамі. Тут бываў не толькі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У першай палове і пачатку другой паловы ХІХ ст. Панямунь была валоданнем гродзенскага маршалка Рамана Антонія Ляхніцкага. У канцы ХІХ ст. Панямунь купіла княгіня Ядвіга Друцкая-Любецкая. Сюды да яе прыязджалі Эліза Ажэшка, Францішак Багушэвіч, кампазітар М. Карловіч.

 

Яшчэ ў 1993 г. здавалася, што гэты адзін з самых каштоўных дварцова-паркавых комплексаў урэшце зойме належнае месца сярод ахоўваемых помнікаў. Але дасюль, нягледзячы на статус помніка, Панямунь так і стаіць, трацячы сваю прыгажосць, нікому не патрэбны, забыты і закінуты. Вясною 2009 г. праз тэрыторыю ландшафтнага парка пачалося будаўніцтва дарогі на суседнія лецішчы.

 

Хутчэй за ўсё паштоўка зроблена акурат з-пад Каложскай гары і далей мы бачым сучасную вуліцу Рыбацкую. Пясчаны абрыў з пачаткам рэканструкцыі храма пераўтварыўся ў кар’ер адкуль бралі зямлю і па якім цяпер ад Нёмана да Каложы ўздымаецца лесвіца. Далей бачны паўвостраў, які пасля пабудовы Новага моста стаў востравам і адводзіць ваду паміж сваямі.

 

Паштоўка зроблена з месца сучаснай рачной выратавальнай станцыі “Ласосна”. Зараз уся прастора на супрацьлеглым беразе з пакручастымі, некалі аголенымі пясчанымі берагамі зарасла пышкоўскім лесам і можна пабачыць закінуты піянерскі лагер.

 

Гэты здымак, праўдападобна, з левага берага Нёмана і зроблены недалёка ўпадзення Ласосны ў Нёман. Гарысты бераг далей – пясчаныя берагі з папярэдняй паштоўкі.

 

Усё на гэтых фота – ажыўлены некалі раён упадзення Ласасянкі ў Нёман. І параходная прыстань там была і прыгожы павільён для адпачываючых, і знакамітая Зялёная даліна, дзе з глыбіняў выходзілі пароды зялёнага колеру. І гродзенцы любілі там адпачываць.

 

У сённяшнім велізарным Гродне гэтыя месцы ніяк не могуць упарадкаваць і зрабіць іх такімі ж утульнымі як і раней. Дарэчы – месца ўпадзення Ласасянкі ў Нёман сімвалічнае – па рацэ праходзіла мяжа паміж Расійскай Імперыяй і фармальна аўтаномным Каралеўствам Польскім. Вось і здымаў фатограф Імперыю стоячы на другім беразе.

 

Дакладнае месца гэтага фота нязнанае. Нягледзячы на легенду паштоўкі, гэта напэўна значна ніжэй па цячэнні за Каложу, верагодна нават ніжэй за ўпадзенне Ласосны. Магчыма, нейкая запасная прыстань (здымак зроблены з другога паверха дома) для параходаў.

 

Гэтае месца шмат хто з гродзенцаў добра ведае. Закінуты крэйдавы кар’ер каля былой раённай бальніцы і таксама былой лодачнай станцыі. Акурат там здабывалі вапну, з якой шмат чаго будавалася і быў іншы харошы ўжытак па гаспадарцы. Гэтую вапну таксама і экспартавалі далёка па-за межы Гродзеншчыны. На беразе размяшчаўся невялікі порт (з таго часу захаваўся там востраў) і загружаліся віціны і боты з вапнай, якія праз Аўгустоўскі канал даплывалі нават да Варшавы.

 

Здымкі Яна Лялевіча


Ранейшыя часткі “Вандроўкі па старым Гродне” можна паглядзець дзякуючы нашай мапе, а таксама па спасылках ніжэй

     
 

Папярэднія выпускі “Вандроўкі па старым Гродне”

 

Частка І: чыгуначны вакзал

Частка ІІ. Станіславова, Алея Кахання, Сабачая горка

Частка ІІІ. Кірха, Аляксееўскае вучылішча, Вайсковы сабор

Частка ІV. Домік Элізы Ажэшкі і Марыінская гімназія

Частка V. Гарадская пошта

Частка VI. Швейцарская даліна

Частка VII. Плошча Тызенгаўза

Частка VIII. Ад Губернатарскай плошчы да вуліцы Ажэшкі

Частка ІХ. У пачатку вуліцы Савецкай

Частка Х. Ад гімназіі да Саборнай плошчы

Частка ХІ. На старым Рынку

Частка ХІІ. Каталіцкая Катэдра

Частка ХІІІ. Па Купецкай і Банкавай

Частка ХІV. Ад Аляксандраўскай Слабады да Кургана

Частка XV. Сенны рынак, вуліцы Баніфратарская і Кляшторная

Частка XVI. Вуліца Замкавая

Частка XVII. Сінагога, Школьны двор, даліна Гараднічанкі

Частка XVIII. Каложа

Частка ХІХ. Замкі з боку Нёмана

Частка ХХ. Новы замак з таго боку Нёмана

Частка ХХІ. Левая ўзбярэжная і Францішканы

Частка ХХІІ. Калі Стары Мост быў Новым…

Частка ХХІІІ. Паміж двух мастоў

Частка ХХІV. Чыгуначны мост

Частка XXV. Вайсковыя лагеры