Вандроўка па Старым Гродне. Частка XXVI. Ваколіцы
Нашыя вандроўкі заканчваюцца. У горад мы, уласна, больш і не вернемся. Засталося ўсяго толькі прайсціся па ваколіцах Гродна і падыхаць свежым водарам лясоў у нашым наваколлі.
Нашыя вандроўкі заканчваюцца. У горад мы, уласна, больш і не вернемся. Засталося ўсяго толькі прайсціся па ваколіцах Гродна і падыхаць свежым водарам лясоў у нашым наваколлі.
Гродна быў важным ваенным гарнізонам Расійскай імперыі, тым больш, што з 1912 г. пачалося ўзвядзенне Гродзенскай крэпасці. У розны час у Гродне стаялі артылерыйская брыгада, некалькі пяхотных палкоў. Па мясцінах, звязаных з войскам, запрашаем вас прайсці сёння.
Гэта сёння чыгункай нікога не здзівіш. Паравозы ўспрымаюцца намі як нейкія старадаўнія монстры, але яшчэ сто гадоў таму паравоз быў сімвалам прагрэсу. Нездарма так часта на старых паштоўках мы бачым выяву чыгуначнага маста.
Сёння нашым вачам адкрыюцца цудоўныя краявіды нёманскіх берагоў і гістарычнага цэнтра, а распавядаць мы будзем галоўным чынам пра пераправу каля цяперашняй выратавальнай станцыі.
Гарадзенскі Стары мост насамрэч не такі ўжо і стары, яму крыху болей ста гадоў. Пры чым гэта толькі апоры моста такія старыя, і тое не ўсё. Металічную канструкцыю “нацягнулі” на мост пасля аднаўлення ў 1949 г., ну і некалькі гадоў таму яго перабудавалі.
Мы паступова набліжаемся да завяршэння нашых гарадзенскіх вандровак. У рэшце матэрыялаў амаль заўсёды мы будзем бачыць Нёман і, канешне ж, параходы – тагачасныя сімвалы прагрэсу.
Грунтоўна разгледзеўшыся на Замкавай гары з боку Каложы, пашукаем новыя ракурсы. І адкрыюцца яны нам у першую чаргу з нёманскага левабярэжжа. Сёння нас чакае сапраўды шмат новага.
Нёман, Замкі, Каложа… Неразрыўная трыяда, што сядзіць у свядомасці кожнага гарадзенца. Тут усё такое старажытнае, што, здаецца, не мянялася вякамі. Але гэта не зусім так і тут ёсць што паразглядаць і параўнаць.
Мы, нарэшце, вызначыліся, куды пойдзем з Замкавай гары. Пойдзем да духоўнага цэнтра нашага горада – Каложы. Спачатку глянем на яе позіркам праз усё ХХ стагоддзе.
Вось у гэтую частку старога Гродна хацелася б патрапіць любому гісторыку. Тут знікла амаль усё – непаўторны дух жыдоўскага гандлёвага і адукацыйнага цэнтра з рынкам, некалькімі малітоўнымі дамамі і цэлымі кварталамі жылой забудовы.