“Вельмі складана, бо ўсё на кірыліцы”. Наколькі Гродна падрыхтаваны каб прымаць іншаземцаў?
Гродна – горад на мяжы. Тут праходзяць святы і фестывалі, на які прыязджаюць госці ў тым ліку і з замежжа. Аднак многім замежнікам тут трэба неяк жыць і ў буднія. Ці падрыхтаваны Гродна да прыёму іншаземцаў, якія не ведаюць ні беларускай, ні рускай мовы? Мы праверылі ды паразмаўлялі з гасцямі горада.