Новы гарадзенскі гастрабар “Вердэн”: паснедаць, папрацаваць, затусіць увечары
У сакавіку ў Гродне адчынілася новае месца – гастрабар “Вердэн”. Адзін з яго заснавальнікаў расказаў пра ідэю месца і патлумачыў, чаму пераехаць з Піцера ў нашмат меншы Гродна ды пасля працы ў дыпламатыі заняцца гастраноміяй – гэта нармальна.