Новы рэгламент канцэрту ў «Офицероff»
4-га мая ў гарадзенскім Доме афіцераў, дзе знаходзіцца эксперыментальная пляцоўка «Офицероff», адбудзецца канцэрт гарадзенскіх гуртоў Ploom beer і SimpleThings. Пачатак – а 19.00, кошт квітка – 20 тысяч рублёў.
4-га мая ў гарадзенскім Доме афіцераў, дзе знаходзіцца эксперыментальная пляцоўка «Офицероff», адбудзецца канцэрт гарадзенскіх гуртоў Ploom beer і SimpleThings. Пачатак – а 19.00, кошт квітка – 20 тысяч рублёў.
Комплекс гульняў прайшоў ў мінулыя выходныя на гарадзенскім дамене http://grodno.en.cx. Аматару здагадацца, што гэта за мелодыя, можна было ў адной з гульняў, узгадаўшы свае веды пра тое, якому гораду прысвечана тая, ці іншая песня. А аматарам экстрэмальных прыгодаў – пабегаць па гораду ў пошуках розных кодаў з ліхтарыкам.
27 красавіка у Бярозаўцы міліцыянты канфіскавалі 800 асобнікаў газеты «Новы час». Газеты перасылаліся з Мінску мясцовым актывістам Партыі БНФ і Руху «За Свабоду», якія афіцыйна з’яўляюцца грамадскімі распаўсюднікамі выдання. Актывісты Сяргей Трафімчык і Вітольд Ашурак былі дастаўленыя ў мясцовы пастарунак, дзе быў складзены акт аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі.
26 красаіка 2012 году споўнілася 16 год праваабарончай арганізацыі «Вясна». Пра тое, што такое «Вясна» і якія спадзяванні на яе далейшую дзейнасць, распавядае гарадзенскі праваабаронца і пісьменнік Віктар Сазонаў.
У Гродна ўжо каля 2-х год існуе інтэрнэт-выданне «Аўта Часопіс», і цяпер выдаўцы выйшлі на новы крок – яны ладзяць 20 мая першае ў краіне EXTRIM-Аўта-Шоў. Пра гісторыю часопіса і пра далейшыя планы распавядае Цімур Куц.
Красавіцкі Кіеў сустрэў нас з жонкаю сваімі дзівосамі.
Арганізатары акцыі, якая прайшла 25 красавіка, выказвалі сваю незадаволенасць супрацоўніцтвам банка з беларускімі ўладамі.
Гарадзенская каманда Elks off St. Hubert перамагла логікай і хуткасцю пад час гульні «Хронікі Амбера. Па слядах Корвіна», што адбывалася па Іўеўскаму раёну ў мінулыя выходныя.
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) папярэджаныя аб ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Два прадстаўнікі гарадзенскай суполкі АГП напісалі ў Гродзенскі гарвыканкам заяву аб правядзенні ў гарадскім парку Жылібера інфармацыйнага пікету, прысвечанага 26-ці годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
20 красавіка ўпершыню ў Гродне адбыўся вялікі канцэрт гурта “Людзі на балоце”, стваральнікам і лідарам якога стаў былы вакаліст аднаго з самых вядомых гарадзенскіх гуртоў “Кальян” – Алесь Дзянісаў.