Міжнародная выстава ў Гродна сабрала 45 калекцый

|

На міжнароднай філатэлістычнай выставе «Вянок сяброўства», што праходзіла ў Гродна пад час Фестывалю нацыянальных культур было прадстаўлена 45 калекцый. У нядзелю па выніках выставы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і адмысловае гашэнне.

Жыў для Беларусі: памяці Янкі Сурвілы

|

3-га чэрвеня – 15 год, як не стала Янкі Сурвілы, мужа Івонкі Сурвілы – старшыні Рады БНР у выгнанні.

«Партызанскія сцежкі» ад праекта Nigtcity

|

1-га чэрвеня ў Гродна і прылеглых раёнах распачнецца гульня «Партызанскімі сцежкамі», якую ладзіць адзін з аўтараў праекту Nightcity Мікалай Ігнатаў.

«Нёманскі фронт» – кніга пра вызваленне Гродна

Новым выданнем «Гарадзенскай бібліятэкі» стала кніга гісторыка Дзмітрыя Люціка «Нёманскі фронт». Кніга распавядае пра падзеі 1944 года, час, калі ад немцаў вызвалялася Гродна.

У Гродне прэзентавалі кнігу пра Уніяцкую Царкву на Лідчыне

Аўтар кнігі – вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш пра сваю кнігу кажа так: «Тут апісаны ўсе уніяцкія парафіі Лідчыны. Для працы над кнігай прыйшлося і ў архіве папрацаваць і з літаратурай. Вельмі істотна, што кніга мае такога рэдактара, як прафесар Марозава, лепшы спецыяліст па Вуніі ў Беларусі».

У «Аптымістычнай трагедыі» гарадзенцы – другія

Гарадзенская каманда Night City заняла другое месца сярод 49 удзельнікаў у трэцяй міжнароднай гульні па Беларусі пад назвай «Аптымістычная трагедыя ці WorlENd».

Фотаакцыя «Гродна за параднымі фасадамі»

| Без катэгорыі

Такі выгляд зліву вады ў Доме навукі і тэхнікі можна цалкам назваць дасягненнем навукова-тэхнічнага прагрэсу за шматфункцыянальнасць: гэта і вадаспад, і мыйка для аўто, і элемент малой архітэктурнай формы… Галоўнае не трапляць сюды без парасона.

Новыя кнігі пра архітэктуру Гродна

| Без катэгорыі

Дзве новыя кнігі пра гарадзенскую архітэктуру прадставілі 24-га траўня ў абласной бібліятэцы аўтары кніг Віктар Саяпін і Ігар Трусаў. Яны расказалі пра шматлікія планы перабудоў, пра неажыцяўлённыя праекты, пра людзей, з якімі працавалі.

Ці будзе ў Гродна «сцяна Цоя»?

У сувязі з набліжэннем круглай датай, 50-ці годзем з дня народзін Віктара Цоя, у сацыяльных сетках пачалося абмеркаванне па аднаўленню ў Гродна «сцяны Цоя» – такога месца, куды б маглі прыходзіць яго прыхільнікі.

Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

25 траўня 2012 года – 95 год з дня смерці Максіма Багдановіча, беларускага паэта, які некаторы час пражыў ў Гродна.