Гарадзенскі заапарк кансультуе як даглядаць за жывёламі

|

Найстарэйшы заапарк у Беларусі пачаў праводзіць кансультацыі па дагляду за экзатычнымі жывёламі. Прыём ажыцяўляецца па папярэднім запісе, а кошт складае суму, якая роўная кошту ўваходнага квітка.

На наступным тыдні рух на беларуска – літоўскай мяжы будзе абмежаваны

|

У перыяд з 30 ліпеня па 1 жніўня ў пункце пропуску «Прывалка», што на беларуска – літоўскай мяжы, рух грузавога аўтатранспарту на выезд з Беларусі будзе абмежаваны.

Краснасельскія крэйдавыя кар’еры трапілі ў аб’ектыў камер

|

Мінскі гурт “Цвет алоэ” знялі відэакліп пра лета на крэйдавых кар’ерах, што знаходзяцца непадалёк пасёлка Краснасельскі.

Маладога хлапца падазраюць ў дзвюх злачынствах

|

У 23-гадовага жыхара Астравецкага раёна, якога падазравалі ў дробных крадзяжах, у выкрадзеным мабільніку знайшлі порнавідэа.

“Прамая лінія” з Гродзенскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях

|

Заўтра ад 9.00 да 12.00 адбудзецца “прамая лінія” тэлефоннай сувязі гараджан з Гродзенскім аддзелам НС.

Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Гродне наведае Кшыштаф Занусі

|

У перыяд з 24 па 26 жніўня у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі католікі – журналісты збяруцца разам, каб абмеркаваць будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасці Касцёла ва ўсёй прасторы мас – медыя.

“Ганненскі кірмаш” запрашае ў Зэльву

|

25 жніўня распачне працу трэці па ліку кірмаш народных тавараў “Ганненскі кірмаш”, дзе акрамя традыцыйнага гандлю, культурнай і забаўляльнай праграмы плануецца правесці кірмаш прадпрымальніцкіх і сацыяльных праектаў.

Праваслаўную культуру прадставяць у Дзятлаве

|

Храмы, манастыры і сястрынствы Навагрудскай і Мінскай епархій возьмуць удзел у фестывалі праваслаўнай культуры “Кладзезь”, які пройдзе ў Дзятлаве. Фестываль прымеркаваны да 20-годдзя Навагрудскай епархіі і пройдзе з 1 па 5 жніўня.

Экуменічная пілігрымка Беласток- Гродна – Вільня

|

Штогадовая Экуменічная Пешая Пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня адбудзецца ўжо 20 раз і пройдзе ў перыяд з 16 па 26 жніўня. У Гродна вернікі прыйдуць на трэці дзень пілігрымкі.

 

Помнік Грунвальдскай бітве ў Ваўкавыску зноў пашкодзілі вандалы

|

Невядомыя ўжо другі раз адламалі меч, які быў прымацаваны да мемарыяльнага камня. Чарговы факт вандалізму зафіксаваў блог Volkovysk.by