Святкаванні з нагоды адкрыцця зоны адпачынку пройдуць на Юбілейным возеры

|

Запусціць паветранага змея і паслухаць музыку розных накірункаў, а таксама прыняць удзел у спаборніцтвах, можа любы жадаючы на Юбілейным возеры. Свята адкрыцця зоны адпачынку адбудзецца 1 ліпеня і пройдзе пад назвай “Дзверы ў лета”.

Выстава гарадзенскага фатографа – анімаліста адчыніцца ў кавярні на тэрыторыі заапарка

|

Урачыстае адкрыццё выставы фатографа – анімаліста Цімафея Чупракова адбудзецца 1 ліпеня ў кавярні “Мишутка”. На выставе будуць прадстаўлены здымкі жывёл, якія зроблены не толькі ў заапарках Беларусі, але і ў ГА аховы жывёл “Адданае сэрца”.

Праз Odnoklassniki.ru жанчына згубіла вялікія грошы

|

25-ці гадовая жыхарка пасёлка Юбілейны Ваўкавыскага раёна звярнулася ў Ваўкавыскі РАУС з заявай аб тым, што яе сродкамі завалодалі ашуканскім шляхам. Запазычанасць на рахунку мабільнага тэлефона жанчыны і яе мужа склала 10 мільёнаў рублёў.

Музей гісторыі Гарадніцы адчыніў свае дзверы

|

Пасля рэканструкцыі, якая доўжылася цягам дзесяці месяцаў, музей распачаў сваю працу ўрачыстым адкрыццём, якое адбылося 28 чэрвеня.  Над стварэннем новай кампазіцыі працавалі амаль год.

«АБ-БА» адзначыла юбілей

|

Галоўныя ўрачыстасці з нагоды святкавання 15-ці годдзя вывучэння беларускай мовы ў школах Беластока і падвядзенне вынікаў працы аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускуя мову «АБ-БА», прайшлі ў Беластоцкім кінатэатры «Форум».

Анёл з васільковымі вачыма, які трымае белыя рамонкі ў руках

“Літаратурная гасцёўня” працягвае знаёміць слухачоў “Твайго стылю” з сучаснымі гарадзенскімі літаратарамі. Добрыя вершы і размовы з цікавымі людзьмі пра літаратуру і жыццё.

15-годдзе навучання беларускай мовы адзначаць у Беластоку

Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” адзначыць юбілей навучання беларускай мовы ў школах Беластока. З гэтай нагоды ў польскім горадзе пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

 

У Беластоку адбыўся Марш годнасці

| Без катэгорыі

9-га траўня людзі з абмежаванымі магчымасцямі прайшлі ад вуліцы Ліповай да рынку Касцюшкі, узяўшы ўдзел ў юбілейным маршы годнасці людзей з такімі асаблівасцямі.

Эпісталярны эпас Ларысы Геніюш прэзентавалі ў Воўпе

|

 Прэзентацыя кнігі “Лісты з Зэльвы” з выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка” адбылася 21 красавіка ў Ваўпянскай сярэдняй школе. Выданне прадставілі Міхась Скобла і Сяргей Чыгрын.

Aлесь Аркуш: Я найперш паэт

|

“Літаратурная гасцёўня” працягвае знаёміць слухачоў “Твайго стылю” з сучаснымі літаратарамі. Добрыя вершы і размовы з цікавымі людзьмі пра літаратуру і жыццё.