Культурна-спартыўнае свята “Зіма-2012” адзначаць ў Гродне

|

Сёлета, як і ў мінулым годзе,  гарадзенцы адзначаць  праводзіны зімы. Святкаванне прызначана на 25 лютага 2012 года ў мікрараёне “Пышкі”.

Гарадзенка абвінавачваецца ў незаконным гандлі каштоўнымі металамі

|

Тры гады запар 56-ці гадовая жыхарка абласнога цэнтра  па месцы працы гандлявала золатам і срэбрам. Попыт на тавар устойліва захоўваўся  з-за  прымальных коштаў.

Алесь Сураў прадставіць “Гісторыю аднаго хлява”

|

Адкрыццё выставы жывапісу і інсталяцыі пад такой назвай  адбудзецца 17 лютага ў галерэі “Крыга”.

У Ваўкавыску дзве дзяўчыны трапілі пад колы аўто

|

У Дзень св. Валянціна 36-ці гадовы жыхар раённага цэнтра на аўтамашыне “Опель – Астра” здзейсніў наезд на двух пешаходаў, якія перасякалі праезную частку.

Абласны фотаконкурс “Нашы птушкі – 2012” распачаты

|

ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прымае працы ад гарадзенскіх фотамастакоў на абласны фотаконкурс да 28 лютага 2012 года. Адзін аўтар можа прадставіць не больш за 10 фотаздымкаў, якія могуць быць аб’яднаны ў серыю (з той самай назвай здымкаў).

Паставіць аўто на ўлік можна будзе праз Інтэрнэт

|

Паслуга па афармленню заяў для рэгістрацыі транспартных сродкаў і выдачы пасведчання кіроўцы ўвайшла ў пералік базавых электронных паслуг, якія забяспечваюцца праз Адзіны партал электронных паслуг (АПЭП).

У гарадзенца канфіскавана партыя ноўтбукаў

|

Супрацоўнікамі ДАІ Шчучынскага раённага аддзела міліцыі на трасе  М6 канфіскавана буйная партыя ноўтбукаў у 52-гадовага жыхара Гродна. Жыхар абласнога цэнтра перавозіў дарагую тэхніку ў багажніку ўласнага аўто.

Зімовы рыцарскі турнір пройдзе ў Гродне

|

Першы рэгіянальны сярэднявечны турнір адбудзецца 18-19 лютага ў палацы творчасці дзяцей і моладзі. Удзел змогуць узяць маладыя прадстаўнікі беларускіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі, якія яшчэ не ўдзельнічалі ў рыцарскіх турнірах.

Конкурс на лепшыя матэрыялы ў СМІ ад Міністэрства унутраных спраў

|

Абвешчаны штогадовы конкурс на лепшыя матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў унутраных спраў і унутраных войск МУС РБ. Прымаюцца працы, якія былі апублікаваныя ў друку або выйшлі ў эфір ад 1 студзеня да 31 снежня 2011 года.

У Ваўкавыску пад колы аўто трапіла дзіця

|

10 лютага ў раённым цэнтры па вуліцы Савецкай машына збіла 9-гадовага хлопчыка.