У Беларусі ўводзіцца каменданцкая гадзіна для непаўналетніх

|

Савет рэспублікі ўхваліў праект закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, прыняты палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 19 красавіка.

Ашуканства пры «дапамозе» міліцэйскіх штаноў

|

Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе артыкула 382 Крымінальнага кодэкса (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы) у дачыненні да 20-гадовага жыхара Карэліцкага раёна, раней судзімага, беспрацоўнага.

Аўтуховіч патэлефанаваў са следчай турмы Гродна сваёй маці

|

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які асуджаны і знаходзіцца ў следчай турме № 1 Гродна, патэлефанаваў сваёй маці Лідзіі Аўтуховіч, паведаміў старшыня Каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска Алесь Макаеў.

Мікалай Аўтуховіч учыніў спробу суіцыду

|

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах (Брэсцкая вобласць), учыніў спробу суіцыду. Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Волчак.

Продаж гарэлкі ў Беларусі павялічыўся амаль на 19%

|

У студзені-кастрычніку 2011 года рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі  павялічылася на 18,9% у параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам.

Паводле Белстату, прададзена 10 млн. 66,9 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 45,6% (у студзені-кастрычніку 2010 года — 42,7%).

Адзіны курс беларускага рубля — 8.680 рублёў за долар (абноўлена)

|

Такія вынікі таргоў на аб’яднанай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка. Як на гэта адрэагавалі гарадзенскія банкі?

Валютчыкі застаюцца адзінай крыніцай продажу валюты шэраговым беларусам

|

Сёння Нацбанк Беларусі разаслаў банкам ліст з прапановай абменнікам на рынках і ў гандлёвых цэнтрах працаваць толькі на набыццё валюты, якая  будзе прадавацца выключна на сацыяльна значныя мэты.

Чорны рынак адрэагаваў імгненным узлётам курсаў.

АЭС – знак бяды для Беларусі

|

Лідар грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная   гэта злачынства” Мікалай Уласевіч распаўсюдзіў адкрыты зварот, адрасаваны старшыні Канстытуцыйнага суда Пятру Міклашэвічу і генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу.

Прадпрыемства «Гроднатэкстыль» ліквідуюць

|

Канцэрн «Беллегпрам» прыняў рашэнне аб ліквідацыі РУВП «Гроднатэкстыль» замест яго далучэння да ААТ «Гранітэкс». Рашэнне канцэрна аб ліквідацыі прадпрыемства было разгледжана і падтрымана Міністэрствам эканомікі, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і Гродзенскім аблвыканкамам.

Змяніліся тэрміны прызыву ў беларускую армію

|

Прызыўная кампанія ў Беларусі пераносіцца на люты—май і жнівень—лістапад.

Тэрміны адпраўкі ў войскі мяняюцца са студзеня на май і з ліпеня на лістапад, а для праходжання службы ў рэзерве — з ліпеня на лістапад.