Гісторык Алесь Смалянчук прэзентаваў у Мінску новую кнігу

|

Прэзентацыя кнігі гісторыка Алеся Смалянчука “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” адбылася ў Мінску 9 красавіка. У сваёй новай працы аўтар даследуе матывы паводзінаў чалавека ў айчыннай гісторыі.

У Гродне загінуў 86-гадовы бацька доктара медыцыны Астроўскага

|

25 сакавіка ў Гродне загінуў 86-гадовы бацька доктара медыцынскіх навук, прафесара кафедры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Астроўскага.

У ноч з 3 на 4 студзеня чакаецца зарапад

|

Паводле дырэктара абсерваторыі БДУ Альгерда Кузнечыка, беларусы змогуць назіраць да 120 падаючых зорак у гадзіну.

Тысячу подпісаў сабралі пад петыцыяй у падтрымку малога прыгранічнага руху з Польшчай

|

Анлайн-збор подпісаў пад петыцыяй ініцыявалі ў маі 2012 года актывісты беларускага хрысціянскага руху на чале з Дзмітрыем Кухлеем, каардынатарам аргкамітэта партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” у Мастах.

На выпраўленне памылак рэстаўратараў Лідскага замка выдзяляюць 7 мільярдаў

|

Міністэрства культуры Беларусі ў 2013 годзе асаблівую ўвагу зверне на  рэстаўрацыю Лідскага замка. Каб скончыць працы і выправіць ужо зробленыя хібы, з бюджэту выдаткоўваецца 7 мільярдаў рублёў.

Як гарадзенцы ацэньваюць магчымую плату за наведванне паліклінікі?

|

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко не супраць таго, каб увесці плату за наведванне паліклінікі. Як ацэньваюць гэтую ідэю жыхары Гродна, высвятляў карэспандэнт БелаПАН.

Новікава і Уласевіч абскардзяць забарону на ўезд у Літву ў гарадскім судзе Вільнюса

|

Каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі, адказны сакратар Грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС Таццяна Новікава і каардынатар грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная — гэта злачынства!” Мікалай Уласевіч маюць намер абскардзіць забарону на ўезд у Літву.

Ці лічыць святам для беларусаў 17 верасня? — меркаванні жыхароў Гродна

|

Ці варта лічыць святам дзень 17 верасня? Чаму? На пытанне адказвалі жыхары Гродна.

Выкрыты махінацыі пры падрыхтоўцы вытворчасці мінеральнай вады

|

У Гродзенскай вобласці выкрыты махінацыі пры мадэрнізацыі комплексу па вытворчасці мінеральнай вады, паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі.

Што спрыяльна адаб’ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў?

|

Больш за 600 чалавек падпісаліся пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем паскорыць рэалізацыю пагаднення аб прыгранічным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Петыцыя размешчана на сайце change.org. Ініцыятарам кампаніі стаў жыхар горада Масты Дзмітрый Кухлей.