Там, дзе лялькі ажываюць

Другога снежня Гарадзенскі тэатр лялек прадставіць гледачам новы спектакль “Хлопчык-Зорка” па матывах казкі Оскара Уайльда. Прэм’ера пройдзе на малой сцэне драмтэатра. Нам пашчасціла на паўдні акунуцца ў тэатральную атмасферу і падыхаць тым паветрам, якім дыхаюць акторы. Карэспандэнты “Твайго стыля” трапілі на адну з апошніх перад прэм’ерай рэпетыцый.

Сакрэт сямейнага шчасця – ніколі не сварыцца

|

Нядаўна брытанская каралева Елізавета II адзначыла 65 ўгодкі свайго вяселля. Яна і герцаг Эдынбургскі прынц Філіп ажаніліся 20 лістапада 1947 года. За тысячы кіламетраў ад Лондана, у беларускай вёсачцы Узбярэж, на самой мяжы з Літвой, Браніслава Іосіфаўна і Альфонс Іванавіч Ляўко таксама адзначалі жалезны, ці, як кажуць у Англіі, сапфіравы юбілей вяселля.

У цэнтры горада дадаткова абследвалі дрэвы

| Без катэгорыі

Тэма вырубкі дрэў моцна хвалюе гараджан. Жыхары дамоў па вуліцы Леніна занепакоіліся тым, што спілаваць павінны ледзь не ўсе дрэвы ў наваколлі. Па іх заяве і склікалі камісію для дадатковага абследвання дрэў, што паводле рашэння пракуратуры мелі быць высечаны.

З’явілася беларускамоўная версія Гродзенскага форума

|

Адзін з самых актыўных гарадскіх форумаў Беларусі нарэшце займеў беларускамоўны інтэрфейс. Раней у наладках сайта было толькі дзве мовы – ангельская і руская. Размовы пра пераклад вяліся даўно, аднак ажыццявіць задуманае змаглі толькі зараз.

Валанцёрская праца па захаванні рыбы прыносіць плён

|

У канцы кастрычніка жыццё ў глухіх вёсках Астравеччыны, што знаходзяцца ля самай мяжы краіны, пачынае віраваць. Кумжа ідзе на нераст! А значыць, некалькі наступных месяцаў тут, на самым ускрайку Беларусі, будуць несці вахту валанцёры – простыя рыбакі ды актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Праблемы раварыстаў хвалююць эколагаў

|

У Гарадзенскім абласным Камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшоў круглы стол па пытаннях развіцця роварнай інфраструктуры ў нашым горадзе. Можна лічыць, што адбыўся канструктыўны дыялог паміж раварыстамі і чыноўнікамі, якія займаюцца аховай прыроды і развіццём турызму ў нашым регіёне.

Кыргызскі рэцэпт поспеху ў інтэрнэце

Што мы ведаем аб сучасным Кыргызстане? Хіба тое, што можам убачыць у эфіры расейскіх каналаў, але гэта толькі абрыўкі рэчаіснасці, якая застаецца для нас экзотыкай. Тым больш цікава даведацца, як і што там адбываецца на самой справе. З галоўным рэдактарам аднаго з топавых кыргызскіх сайтаў Kloop.kg Бектурам Іскандэрам я сустрэлася, як гэта ні дзіўна, у Гродне.

Абараніць жывёл на заканадаўчым узроўні пакуль не атрымліваецца

|

Напачатку лістапада дэпутатамі быў адкліканы праект закона “Аб абыходжанні з жывёламі”. Парадаксальна, але аматары і абаронцы жывёл сыходзяцца ў адным – гэта добрая навіна.

“Мірны атам” наступае на Астравеччыну

| Без катэгорыі

Будаўнічую пляцоўку “Белорусской” (так яна афіцыйна называецца) АЭС бачна здалёк. Узводзяць яе на ўзвышшы. Адразу пачынаю ўяўляць, як яна будзе выглядаць праз некалькі год і як яе вялікія трубы будуць бачныя з любога кутка гэтага маляўнічага краю.

Замерзлая Свіслач або адзін дзень на ўскрайку Беларусі

| Без катэгорыі

У Свіслач мы трапілі амаль выпадкова, паехаўшы на суд актывістаў, затрыманых на акцыі ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх, што праходзіла тут у апошнія выходныя кастрычніка.