Гарадзенскія паэты: “Мы ў Гродне ёсць!”

|

У Гродзенскай выставачнай зале адбылася прэзентацыя зборніка вершаў гарадзенскіх паэтаў “Время”.

Арт-праект Zabor пасяліўся ў Гродне

| Без катэгорыі

На два месяцы плот каля парка імя Жылібера ператварыўся ў сапраўдную галерэю пад адкрытым небам. Да нас прыехаў арт-праект Zabor! Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў пятніцу, 25 кастрычніка.


Антыкафэ “Жывы час” адкрыецца для наведвальнікаў ужо ў гэтую пятніцу!

|

Гэтая свабодная прастора, як яшчэ называюць такія ўстановы, прадугледжвае ўтульную атмасферу сяброўскай вечарыны. Ці нават тусоўкі. Вось да сяброў у госці я і зайшла. За некалькі гадзін да адкрыцця тут яшчэ пануе творчы беспарадак.

Закінутая Гародня: калючы дрот, самы стары мост, забітыя вокны і дзверы

| Без катэгорыі

У самым цэнтры горада ёсць куток, дзе, час, здаецца, прыпыніўся. Лісце тут даўно не прыбіралі. Сярод цішыні, якая проста зачароўвае, толькі і чуваць, як спяваюць птушкі. Тым не менш зусім побач – ажыўленая дарога, дзе нясуцца  машыны ды крочаць мінакі.

Кітайская “Вялікая сцяна” даехала да Гродна

|

Аўтамабіль Great Wall M4 ад вядомага кітайскага брэнду Great Wall уваходзіць у лік самых папулярных гарадскіх красовераў. Цяпер яго можна набыць і ў Гродне.

Art Open Air “На Zabore” ў Гродне: сапраўднае вулічнае свята мастацтва

| Без катэгорыі

“Ты дзе?” – “На Zabore”, – толькі і было чуваць абрыўкі тэлефоных размоў з усіх канцоў дворыка каля галерэі “Крыга”. Быць у нядзелю “На Zabore” было сапраўды варта. Часткай арт-праекта “Адзін Zaborысты дзень” была выстава Руслана Вашкевіча “Белы кітаец”.

На адзін дзень “Крыгу” акупавалі лялькі

|

У апошні дзень лета ў галерэі “Крыга” прайшла незвычайная выстава. Доўжылася яна адзін дзень і, мяркуючы па наведвальнасці, мела поспех. 31 жніўня тут праходзіла выстава-продаж прац Галіны Жамчужнікавай. Робіць майстрыха лялькі і біжутэрыю хэнд-мэйд.

Лялечны тэатр адкрыў новы сезон карагодамі, Карлсанам і Папялушкай

| Без катэгорыі

У Дзень ведаў каля Гродзенскага Тэатра лялек разгарнулася сапраўдная казка.

Гарэлка, хлеб і паліва. Што падаражэла за апошнія дні?

Фінансавыя навіны ў канцы лета не радуюць. За апошнія дні ў Беларусі падняліся кошты на некаторыя прадукты, а таксама выраслі акцызы на паліва. З верасня зноў падымуцца тарыфы на электарэнергію, гэтым разам амаль на 12%.

“Ліру” пабудавалі: смецце на дзіцячай пляцоўцы, цвікі і непрыбраны плот

| Без катэгорыі

Звонку новы жыллёвы комплекс на вуліцы Захарава выглядае дастаткова прыстойна. Будаўнічыя працы тут скончаны не так даўно, а трэцяя частка дома здадзена зусім нядаўна. Тэрыторыя быццам уладкавана, ёсць нават новая дзіцячая пляцоўка. Але, калі прыглядзецца да двара, разумееш, што не ўсё так добра.