Ці можа стаць турыстычным аб’ектам гарадзенская тэлевежа?

|

У аўторак пачаліся працы па афарбоўцы тэлевізійнай вежы ў Гродне. Фотаздымкі, якія выклаў адзін з берасцейскіх прамысловых альпіністаў, што працуюць на вежы, адразу сталі хітом інтэрнэта.

Краявіды сапраўды захапляльныя. Тым больш, гарадзенская тэлевежа – адна з самых высокіх у Беларусі. Ажно 250 метраў над зямлёю!

У Гродне адзначылі Сусветны тыдзень груднога кармлення

З 1 па 7 жніўня ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень груднога кармлення. Ён праводзіцца па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з 1990 года. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да тыдня, ладзяцца больш чым у 120 краінах свету. Не стала выключэннем і Беларусь.

Андрэй Лянкевіч: “З гэтай паганскай выставай заўсёды так – ці залева, ці град”

|

У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча “Паганства”.

Варон каля заапарка застрэлілі з пнеўматычнай зброі

|

Стала вядомай прычына масавай гібелі некалькі дзясяткаў варон каля заапарка.

 

Нямецкія і польскія мастакі намалявалі “сваю Гародню”

|

Выстава, прысвечаная закрыццю міжнароднага мастацка пленэра “Я зведаў Гародню” адчынілася ў арт-галерэі “Крыга”. Цэлы тыдзень мастакі з Польшчы і Нямеччыны жылі  ў нашым горадзе і стваралі мастацкія палотны, натхніўшыся горадам.

Польскія і нямецкія мастакі намалююць Гродна

|

У галерэі “Крыга” адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага мастацкага плэнера “Я зведаў Гародню”.

Тыдзень мастакі з Польшчы і Нямечынны будуць маляваць краявіды нашага горада, а ў суботу ў галерэі ўсе ахвотныя змогуць убачыць вынікі гэтага незвычайнага мерапрыемства.

Якія святы нам патрэбныя?

|

Насамрэч незалежнасць Беларусі была абвешчана 25 жніўня 1991 г. У гэты дзень Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены канстытуцыйны статус. Але, калі б змянілася дата, то ці святкавалі б мы па-іншаму гэтае свята? У нашых умовах, здаецца, не.

Новыя правілы Мытнага саюза прымусяць гарадзенцаў апранацца за мяжой?

|

З 1 ліпеня ў сілу ўступае тэхнічны рэгламент Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, які ўводзіць абавязковую маркіроўку некаторых тавараў адзіным знакам абарота на агульным рынку. Індывідуальных прадпрымальнікаў гэта зусім не радуе і яны збіраюцца баставаць.

На гендарным семінары абмеркавалі праблемы выхавання, сэксуальнасці ды разводаў

|

У мінулую суботу ў Гродне прайшоў семінар па гендарных пытаннях. На ім былі прадстаўлена два прадукты, створаныя ў межах доўгатэрміновага праекта “Развіццё гендарнай адчувальнасці, як перадумовы гендарнай роўнасці ў Беларусі”.

У Гродне прайшлі вучэнні па абароне ў надзвычайных сітуацыях

З 29 па 31 мая ў горадзе прайшлі комплексныя вучэнні па арганізацыі абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый мірнага і ваенага часу. Адпрацоўваліся сцэнары мінавання будынкаў, абрушэння дамоў, выбухаў газу ды іншыя.