«Басовішча 2012»: легендарны фэст яшчэ жывы
«Яны забілі Басовішча» – казаў яшчэ ў 2007 годзе ў інтэрв’ю «Белгазеце» лідэр гурта Ulis Слава Корань. Калі тое і праўда, дык фэст памірае так доўга, колькі некаторыя імрэзы і не жывуць.
«Яны забілі Басовішча» – казаў яшчэ ў 2007 годзе ў інтэрв’ю «Белгазеце» лідэр гурта Ulis Слава Корань. Калі тое і праўда, дык фэст памірае так доўга, колькі некаторыя імрэзы і не жывуць.
Гарадзенскі гурт Irdorath 3 ліпеня зладзіў канцэрт-прэзентацыю дэбютнага альбома ў гадавіну свайго ад’езду з Гродна. Паслухаць і паглядзець выступ гурта ў поўным складзе кожны ахвотны мог у традыцыйным месцы – ля помніка Сакалоўскаму, што на Савецкай.
Цягнікамі, спынам, роварамі ды ўласнымі аўтамабілямі дабіраліся 1 ліпеня да Шабляў удзельнікі опэн-эйра Пікнік.by.
Банальныя метады раскруткі праз кантраляваны зліў у інтэрнэце дайшлі і да Беларусі. Плюс скандал з аўтарскімі правамі і «жахлівай» ААНаўскай цэнзурай. Гэтым, па вялікім рахунку, запамятаецца гледачам стужка «Вышэй за неба».
Тыя, каму дэб’ютны дыск «Серебряной свадьбы» падаўся занадта прылізаным, стэрыльным і стрыманым, павінны хутка сцягнуць новую кружэлку і пераканацца, што «сіндром другога альбома» сапраўды выдатных гуртоў не датычыць.
Узнагароды Амерыканскай кінаакадэміі заўсёды выклікаюць спрэчкі. Не стаўся выключэннем і сёлетні лаўрэат – фільм Мішэля Хазанавічуса “Артыст”. Банальная гісторыя ў небанальнай абгортцы.
За мінулы музычны сезон-паўтара гурт Крамбамбуля паспеў амаль цалкам змяніць склад, распрацаваць новую канцэптуальную праграму, стаць крыху менш папсовым і нават трапіць у “чорны спіс”. Вынік гэтых прыгодаў – кружэлка “Драбадзі-драбада”.
Галоўны тэрарыст беларускай рок-сцэны, лірычны і жорсткі, праўдзівы і радыкальны, рэпер і рокер – усё гэта Аляксандр Памідораў. Пасля дзевяцігадовага перапынку ён падараваў нам узорны альбом – вытрыманы і вывераны згустак чыстай энергіі.
У Гродне з’явілася месца, дзе можна адпачыць. Дзе слова “чылаўт” набывае нейкі сэнс. Дзе можна слухаць музыку і не спадзявацца галаўнога болю. Дзе на пытанне пра вегетарыянскую страву не пачуеш у адказ: “Але ж яна без мяса!”.
Некалькі месяцаў таму на вуліцах беларускіх гарадоў пачалі з’яўляцца партрэты вядомых і не вельмі гістарычных асоб, а таксама вершы. Праз пільнае вока камунальных службаў, яны даволі хутка знікаюць, але пару графіці дагэтуль захавалася ў Гродне. “Твой Стыль” звязаўся з іх аўтарам.