Будынак Следчага камітэта аднавілі ў рэкордны тэрмін
Новую сядзібу Следчага камітэта ў Гродне ўрачыста адчынілі 4 кастрычніка. Будынак па вул. Горкага аднавілі ў рэкордны тэрмін: паміж рашэннем аб рэканструкцыі і зданнем у эксплуатацыю прайшло паўтара года.