Беларускі кантрабандыст, хаваючыся ад літоўскіх памежнікаў, гадзіну сядзеў у сажалцы

|

У Салечніцкім (Шальчынінкайскім) раёне Літвы пагранічнікі папераджальнымі стрэламі спрабавалі спыніць беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі. Спрабуючы схавацца, ён залез у сажалку, дзе прасядзеў каля гадзіны і моцна змерз, піша ru.delfi.lt.

На Беласточчыну можа прыехаць больш за 400 уцекачоў

|

Студэнцкія інтэрнаты, спартовыя залы, аграсядзібы і іншыя месцы ў Падляшскім ваяводстве могуць ператварыцца ў пункты часовага ўтрымання бежанцаў. Агулам рэгіён можа прыняць да 430 чалавек, піша Kurier Poranny.

У Іўі дзяўчаты-падлеткі разам з прафесіяналамі вучыліся быць журналісткамі і працаваць у музеі

|

У Іўі 7 ліпеня адбылася сустрэча  дзяўчынак-падлеткаў з ментарамі – прафесіяналамі ў галіне журналістыкі і мастацтва. Каб натхніць дзяўчат с невялікага горада на самаразвіццё і адукацыю, журналістка Ганна Бонд і супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч правялі майстар-класы, дзе дзяўчаты пастрабавалі сябе ў якасці рэпарцёраў і музейшчыкаў. Акцыя ў Іўі ладзілася Фондам ААН у галіне народанасельніцтва Беларусі (ЮНФПА)  ў межах кампаніі “Дзяўчаты-падлеткі – пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця 2015-2030”.

У летніку пад Гродна пачалася змена дла асаблівых дзяцей і іх бацькоў

|

Дзевяць дзён, з 22 да 31 жніўня, у летніцу “Зорька” на Юбілейным возеры праходзіць змена. Сюды запрасілі сем’і, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Праводзіць летнік Гродзенскае аддзяленне Чырвонага Крыжа, фінансавую падтрымку ў арганізацыі аказалі калегі з Японіі і Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа.