Гродна далучыцца да сеткі памежных універсітэтаў?

Рэктар беластоцкага ўніверсітэта не адмаўляецца ад сваёй галоўнай ідэі – развіцця замежных кантактаў. Шэсць універсітэтаў з Беларусі, Літвы і Украіны атрымалі запрашэнне да стварэння транспамежнай сеткі. Гэта ВНУ Гродна, Брэста, Вільні, Коўна, Львова і Цярнопаля.

Беластоцкі ўніверсітэт разлічвае на беларускіх студэнтаў

Польскія ўніверсітэты актывізуюцца ў змаганні за замежных студэнтаў, перадусім з Беларусі. Універсітэт у Беластоку спрабуе зацікавіць навучаннем на ангельскай і расейскай мовах, а таксама блізкасцю да мяжы. У лютым ён прэзентаваўся на выставе “Адукацыя і кар’ера” ў Мінску.

Іна Соркіна: Хачу, каб мае дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску

|

 

Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна

Як прайшоў Дзень роднай мовы ў Ліцэі №1

Дранікі ды беларускамоўнае меню ў сталоўцы, беларускія каманды на ўроках фізкультуры, родная музыка ў фае на перапынках… Так Дзень роднай мовы 21 лютага адзначаўся ў гарадзенскім ліцэі ўпершыню.

Працягнуты набор на курс “Візуалізацыя дадзеных”

|

Навучыцца эфектыўна шукаць і перапрацоўваць інфармацыю, падаваць яе ў выглядзе прыгожых і даступных інфаграфік, дыяграм, інтэрактыўных карт і іншых мультымедыйных фішак вы можаце ўсяго за некалькі заняткаў у MediaStudio.

100 дзён да загаду засталося беларускім выпускнікам

“Стоднёўку” традыцыйна адсвяткавалі вучні апошніх класаў польскіх школ з усяго свету, у тым ліку навучэнцы школ у Гродне і Ваўкавыску. Першы школьны бал выпускнікі распачалі паланэзам.

“Ружовы слон” запрашае на трэнінг

|

У нядзелю 10 лютага “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” правядзе трэнінг па асаблівасцях працы валанцёраў з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Ініцыятарам правядзення стала гарадзенская ініцыятыва па працы з дзецьмі-сіротамі “Ружовы слон”.

З’явіўся фільм пра Калядную вечарыну УЗВ

|

У стужцы адлюстраваныя ўсе самыя яркія моманты традыцыйнай Каляднай вечарыны слухачоў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ).

Праваабаронцы расказалі пра назіранні ў судах

|

На трэнінгу “Назіральнік” праваабаронцы распавялі гарадзенцам, як можна змяніць сітуацыю ў судах і чаму яе наогул трэба мяняць.

Распачаўся набор удзельнікаў трэнінга па сацыяльным прадпрымальніцтве

|

Актыўныя маладыя гарадзенцы, якія цікавяцца тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва, запрашаюцца на міжнародны трэнінг, які адбудзецца з 15 па 22 сакавіка ў Грузіі, г. Бакурыяні. Трэнінг адбудзецца ў межах праграмы Еўрасаюза “Моладзь у дзеянні”.