Юры Гардзееў: “Пачаткова імя нашага горада гучала як Городен, і гэта быў хутчэй прыметнік”
Пабачыла свет чарговае выданне серыі “Гарадзенская Бібліятэка” – кніга “Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII стст.)” доктара гістарычных навук, гарадзенца Юрыя Гардзеева.
Пра сваю кнігу і эвалюцыю гарадзенскіх тапаніміконаў “Твайму стылю” распавёў сам аўтар.