У Мураванку! Разам з Астаповічам і Камоцкім

21-га ліпеня ў рамках чарговага валанцёрскага дэсанту моладзь з першаснай суполкі «Яравіт» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры Гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта наведае Мураванку.

Гісторыя гарадзенскіх масткоў праз рэчкі Гараднічанка і Юрыздыка

|

Гісторыя пра гарадзенскія малыя масты з’явілася ў новай кнізе Віктара Саяпіна «Маленькія масты ў Гродна», што выйшла ў серыі «HronoГродна» у выдавецтве «ЮрсаПрынт».

Што спрыяльна адаб’ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў?

|

Больш за 600 чалавек падпісаліся пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем паскорыць рэалізацыю пагаднення аб прыгранічным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Петыцыя размешчана на сайце change.org. Ініцыятарам кампаніі стаў жыхар горада Масты Дзмітрый Кухлей.

Ашмянцы абмяркоўваюць, куды падзець Леніна

|

Праект рэканструкцыі цэнтральнай плошчы г. Ашмяны прадугледжвае прыбраць з плошчы помнік У.І. Леніну, што дазволіць больш рацыянальна выкарыстаць прастору пры правядзенні масавых гарадскіх мерапрыемстваў.

Выставы рэдкіх кніг у Гродна

|

У горадзе адкрываецца цыкл выстаў кніг з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў. Заўтра, 11 ліпеня, серыю экспазіцый адкрые выстава «I славiлi Айчыну меч i слова».

Электразваршчык заводу «Гроднапрамбуд» Яўген Назарэвіч стаў чэмпіёнам свету ў гіравым спорце

|

Ён атрымаў перамогу ў нямецкім Гамбургу, дзе сабралася больш за 100 спартсменаў з дзесяткаў краін. 

Святары асвяцілі катлаван Астравецкай АЭС

|

Катлаван Астравецкай атамнай станцыі ўжо пачалі капаць, хоць галоўны кантракт з расіянамі на будаўніцтва АЭС яшчэ не падпісаны. Днямі катлаван асвяцілі святары — настаяцель астравецкай царквы Пятра і Паўла айцец Георгі Савіцкі і ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк.

Прадстаўнікі палітычных партый у выбарчых камісіях – у пераважнай … меншасці

|

У Гродзенскай вобласці ў акруговыя выбарчыя камісіі не ўвайшло ні аднаго прадстаўніка ад партый БНФ і АГП. У цэлым жа па краіне ўключаны ў склад акруговых выбарчых камісій: 11 з 57 прадстаўнікоў Партыі БНФ і 6 з 50 прадстаўнікоў АГП.

Беларускія групы ды класы для будучых грамадзян

|

У мінулым навучальным годзе ў Гродна і раённых цэнтрах Гарадзенскай вобласці было створана 20 новых беларускіх класаў. Працягваецца падача заяў ў першыя і другія класы з беларускай мовай выкладання.

З. Бандарчук: «Не важна на якія грошы казаць праўду»

Ці не самым маладым палітычным суб’ектам сучаснай Беларусі з’яўляецца кампанія «Гавары Праўду!», якая ўпершыню гучна заявіла аб сабе на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.