Гарадскія гульні: ружовы камень на некаторы час стаў каменем перапоны
Гульня пад назвай «Навука аб правільным мысленні» адбывалася па вуліцах і завулках Гродна ўночы з 7-га на 8-га ліпеня. Аўтар гульні – магілёвец Аляксандр ЭВР Цэркоўскі – зашыфраваў 13 розных месцаў і аб’яднаў іх у адзін зашыфраваны ланцужок.