Пратэсты рабочых на ААТ “Гродна Азот”

Больш чым 200 рабочых ААТ «Гродна Азот» адмовіліся падпісваць афіцыйнае папярэджанне адміністрацыі прадпрыемства аб змяненні ва ўмовах працы і звярнуліся ў Беларускі незалежны прафсаюз з просьбай разабрацца ў сітуацыі, паведаміў намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Самы гуманны суд

|

Жыхар Малой Бераставіцы ўзяў ды абрэзаў сваім суседзям па дому святло ў падвале. Чымсьці яму муляло гэтае святло. Суседзям, натуральна, такія дзеянні не спадабаліся, і яны паспрабавалі аднавіць статус-кво. У выніку на «электрыка» быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і справу накіравалі ў суд.

Аляксандр Мілінкевіч у … філатэлістычным варыянце

|

Хіба што адзіны сучасны беларускі апазіцыйны палітык, які прадстаўлены ў філатэліі, – гэта гарадзенец Аляксандар Мілінкевіч. Аказваецца, Гвінея яшчэ ў 2007 г. надрукавала наклад марак з выявамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

SunDay AutoGrodno.by 2012 прайшоў у Гродне

| Без катэгорыі

21-га ліпеня на месцы былога аэрапорта, што месціцца побач з возерам Юбілейнае, аўтааматары прывезлі некалькі сотняў аўтамабіляў на ІІІ аўтамабільны фестываль SunDay AutoGrodno.by 2012. Сярод самых цікавых аўто можна адзначыць асобнікі, якія з’явіліся ў 30-я гады 20 стагоддзя.

Экуменічная пілігрымка Беласток- Гродна – Вільня

|

Штогадовая Экуменічная Пешая Пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня адбудзецца ўжо 20 раз і пройдзе ў перыяд з 16 па 26 жніўня. У Гродна вернікі прыйдуць на трэці дзень пілігрымкі.

 

Мікалай Аўтуховіч сустрэўся ў турме з маці і сястрой

Пра гэта вязень напісаў у лісце да грамадзкай актывісткі Тацяны Кім. Актывістка працытавала вытрымку з ліста Мікалая Аўтуховіча, якая прысвечаная ягонай маці.

На Гарадзеншчыне ў 2 разы больш доўгажыхароў, чым у Магілёўскай вобласці

|

У Гродзенскай вобласці жыве 124 чалавекі старэйшых за 100 гадоў. 7 з іх  перакрочылі 110-гадовы рубеж.

Падрабілі медыцынскія даведкі, каб абмяняць пасведчанне кіроўцы

|

У экзаменацыйным аддзяленні гродзенскага ДАІ за адзень выявілі 3 факта падробкі дакументаў.

3 тысячы 900 кватэр пабудавана ў Гродне з пачатку года

|

Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці ў эксплуатацыю ўведзена 298,3 тысячы кв.м жылля – 57,4% ад планаў на год і 92% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага году, піша belta.by .

Набліжаецца штогадовая пілігрымка Гродна-Рось

|

Сёлета з 3 па 6 жніўня яна пройдзе ўжо ў 11 раз. Паломнікі рушаць у 75-кіламетровы шлях да санктуарыя Ісуса Журботнага, дзе знаходзіцца знакамітая цудоўная фігура.