Ул.Хільмановіч: «Беларускае золата – гэта сляды дзейнасці нашых людзей па ўсім свеце»

«Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны» і зборнік нарысаў «Беларускае золата» Уладзіміра Хільмановіча былі прэзентаваныя гарадзенцам 8 лютага.  

“Мова Нанова Гародня”: абыйдземся без мата!

Наведвальнікі курсаў беларускай мовы пазнаёмяцца з “моцнымі” беларускімі слоўцамі ў час заняткаў, прысвечаных тэме “Лаянка”.

Мікола Маркевіч: “Ідэяй “Пагоні” было паказаць свет вачыма беларуса”

“Мова ў СМІ” стала тэмай чарговых заняткаў “Мова Нанова”. Пра выкарыстанне роднай мовы ў СМІ распавёў гарадзенцам Мікола Маркевіч, былы галоўны рэдактар газеты “Пагоня”, якая выдавалася ў 1992-2001 гг. Слухачы курсаў даведаліся, як утварылася газета, чаму заснавальнікі абралі беларускую мову і як блытаніна са словамі “храмы” і “крамы” стала назвай рубрыкі.

“Мутнаевока” выступіць на гарадзенскіх курсах “Мова Нанова”

У панядзелак 2 лютага на курсах “Мова Нанова Гародня” студэнты даведаюцца, як правільна называюцца на беларускай мове тэрміны, звязаныя з журналісцкай справай.

Гурт “HandmadE” едзе на гарадзенскія курсы “Мова Нанова”

Як вырабляць розныя цікавыя і прыгожыя рэчы сваімі рукамі? І як зрабіць гэта па-беларуску? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні кожны зможа знайсці ў панядзелак 26 студзеня на занятках курсаў “Мова Нанова Гародня”, якія будуць прысвечаны тэме “Хэнд-мэйд”.

Студэнты курсаў “Мова Нанова Гародня” вучыліся сакрэтам танных вандровак

|

Францыя, Гішпанія, Нямеччына, Італія, Аўстрыя…Хто з нас не хацеў пабываць у іншых краінах Еўропы? Але лёс заўсёды складваецца так, што не хапае або часу, або грошай. А што, калі можна адправіцца ў падарожжа, маючы 100-300 еўра ў кішэні? 

Цуд на Каляды ад гарадзенскай Мовы Нанова

| Без катэгорыі

Калядоўшчыкі, традыцыйныя беларускія танцы і спевы, падарункі ад Святога Мікалая і Снягурачкі – толькі частка таго, што чакала маленькіх беларусаў 20 снежня на закрыцці сезону гарадзенскай “Мовы Нанова”. На Будзённага, 48-а прайшла калядная вечарына “Елка на мове”, якая сабрала больш за 40 дзетак і 150 дарослых.

Гурт “Стары Ольса” адзначыў у Гродна сваё 15-годдзе

Акунуцца ў эпоху часоў Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе ў Сярэднявеччы змаглі 23 лістапада гарадзенцы.

Стрыт-фатаграфія як ілюстрацыя жыцця горада

|

Пяцёра гарадзенскіх фатографаў адчынілі 20 лістапада ў арт-галерэі “Крыга” выставу стрыт-фатаграфіі “Шум вуліц”.

Андрэй Хадановіч заспяваў для гарадзенцаў свае “Муры”

17 лістапада ў зале Польскага консульства ў Гродне адбылася двайная прэзентацыя з удзелам беларускага літаратара і выканаўца песень Андрэя Хадановіча.