Дзясяткі аўто аб’язджалі паўраёна з-за ДТЗ на Савецкіх памежнікаў. Удзельнікаў аварыі супакойваў АМАП
Увечары 16 верасня, каля 19.00, па вуліцы Савецкіх памежнікаў, недалёка ад крамы “Еўраопт” сутыкнуліся белыя “Жыгулі” і сіні Fiat. Аўтамабілі перакрылі вузкую дарогу і заблакавалі рух. За гадзіну, пакуль высвятляліся абставіны, разварочвацца і ехаць у аб’езд вымушаны былі больш за 30 машын.