Гістарычную моду можна пабачыць у вітрынах універмага

|

Тыдзень гарадзенскай моды Fashion Week Grodno, ініцыяваны студэнтамі ГрДУ ў межах праекту “Жывая гісторыя”, распачаўся з выставы прадметаў і ілюстрацый гістарычнай моды ў вітрынах гандлёвага дома “Нёман”.

Як дзеці бачаць выратавальнікаў?

|

Днямі ў фае кінатэатра “Кастрычнік” адчынінілася выстава абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс традыцыйна праводзіцца штогод, у сакавіку падводзяцца вынікі. Карэспандэнт “Твайго стылю” сфатаграфаваў некалькі цікавых дзіцячых прац.

Горад у здымках: сакавіцкая адліга

| Без катэгорыі

У першым тыдні сакавіка фотакарэспандэнт “Твайго стылю” не змог не скарыстацца прыгожым сонечным надвор’ем. Вынік яго прагулак па Гродне – у нашым вялікім слайдшоў.

Свята для дзяцей-інвалідаў і іхніх мам прайшло ў Музеі гісторыі рэлігіі

|

Святочная сустрэча для дзяцей-інвалідаў і іх матуль з нагоды бліскага жаночага свята адбылася 6 сакавіка ў Музеі гісторыі рэлігіі. Мерапрыемства зладзіла гарадзенская філія Чырвонага Крыжа.

У Гродне Казюкі адзначылі традыцыйным кірмашом

| Без катэгорыі

Рамеснікі з Беларусі ды суседніх краін сабраліся 4 сакавіка на Савецкай плошчы Гродна, дзе афіцыйны Саюз Палякаў арганізаваў святкаванне Казюкоў. Кірмаш трапіў у аб’ектыў карэспандэнта “Твайго стылю”.

Гарадзенцы праводзілі зіму

| Без катэгорыі

Традыцыйнае свята провадаў зімы прайшло ў лесапарку Пышкі 2 сакавіка. Карэспандэнту “Твайго стылю” ўдалося пабачыць хараводы, спевы, маржоў, спальванне пудзіла і шашлык, а таксама пабываць у тралейбусе-ціры.

Шэсце міліцыянтаў адбылося ў Гродне

|

Урачыстае шэсце супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з нагоды 96 гадавіны беларускай міліцыі адбылося 1 сакавіка ў Гродне. Шэсце пачалося на Савецкай плошчы, а на яго фінішы – пляцоўцы ля будынка УУС – прайшоў святочны мітынг.

Адкрылася выстава жывых матылькоў

| Без катэгорыі

У апошні дзень лютага ў Гродзенскай выставачнай зале распачала працу выстава трапічных матылькоў з усяго свету. Яна будзе дзейнічаць да канца сакавіка. Карэспандэнт “Твайго стылю” выбраўся на адкрыццё, каб пазнаёміцца з крылатымі прыгажунямі.

Горад у здымках: гарадзенскія ледзяшы

| Без катэгорыі

З нагоды істотнага пацяплення “Твой стыль” накіраваў свайго фотакарэспандэнта на пошук на вуліцах Гродна ледзяшоў: малых і вялікіх. Пакуль тыя зусім не расталі.

Горад у здымках: 23 лютага 2013

| Без катэгорыі

Пакуль у ваколіцах плошчы Леніна адбываўся паказ вайсковай тэхнікі, на іншай галоўнай плошчы горада, Савецкай, ішлі два кірмашы. У чарговы раз да нас завіталі “Рыба Беларусі” ды “Мядовы фестываль”.