Тыповая Горадня. Перадгісторыя

|

Тыповае будаўніцтва тыповых гарадзенцаў – якое яно? “Твой стыль” пачынае новы праект, прысвечаны мінуламу і сучаснаму гарадзенскіх мікрараёнаў, у якіх пражывае пераважная частка карэнных, “тыповых” гарадзенцаў.

Працягваецца рамонт узбярэжжа Нёмана: старыя пліты заменяць бетоннай сцяжкай

|

На вуліцы Рыбацкай у Гродне перакладваюць кавалак нёманскага ўзбярэжжа. Рабочыя ўжо разабралі бетонныя пліты, якія пакрывалі брукоўку ўзбярэжжа яшчэ з 1930-х гадоў.

Пена-паці і кадэты. Як святкуюць Дзень горада на раёне

|

У Дзень горада “Твой стыль” адправіўся на пляцоўку сярэдняй школы №22 каб пабачыць, як святкуюць вуліцы Дамброўскага, Урублеўскага і Багуцкага.

Фотафакт: найпрыгажэйшы захад сонца ў Дзень горада

|

Проста паглядзіце на гэтую прыгажосць, якую ўвечары 19 верасня пабачыў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.

Тыповая Гародня: “сталінкі” ў горадзе або пачатак тыповага будаўніцтва

|

У першае паваеннае дзесяцігоддзе савецкія архітэктары і інжынеры стварылі новую метадалогію тыповага праектавання – серыйны метад, пры якім выконваліся праекты не асобных дамоў, а цэлай серыі будынкаў, якія адрозніваліся колькасцю і тыпамі кватэр, планіроўкай, кампазіцыяй памяшканняў, але былі адзіныя ў канструктыўнай і інжынерна-тэхнічнай аснове.

Гэта дазваляла арганізоўваць цэнтралізаваную вытворчасць будаўнічых элементаў і дэталяў.

На Савецкую па бульбу і капусту: у Гродне прайшоў вялікі сельскагаспадарчы кірмаш

|

Вялікі распродаж гародніны, садавіны, мёду, мяса і рыбы, а таксама сажанцаў, прайшоў у Гродне ў выходныя 26-27 верасня. Кірмаш карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод гарадзенцаў, дзякуючы адэкватным цэнам. Наступны вялікі продаж сёлетняга ўраджаю запланаваны на 17 кастрычніка.

Штогадовыя спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні ўпершыню прайшлі каля “Кароны”

|

Новую пляцоўку для традыцыйнага восеньскага спабоніцтва выпрабоўвалі ў нядзелю, 4 кастрычніка.

“Джып-джып, ура!” Удзельнікі трофі-рэйда “Паплавы” сабраліся на Савецкай (шмат фота)

|

Выставай пазадарожнікаў распачаўся сёлетні трофі-рэйд па Гарадзеншчыне. Пабачыць самыя розныя джыпы і квадрацыклы можна было на Савецкай плошчы, дзе стартавалі спаборніцтвы.

Фотафакт: У Каложскім парку ў Гродне пасадзілі Дрэва міру

|

Дрэва міру, якім аказаўся малады дубок, пасадзілі побач з ужо існуючым Скверам міру. Саджалі яго старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха.

Тыповая Гародня. Сталінкі, іх адметныя франтоны і натхненне тызенгаўзаўскімі дамкамі

|

Працягваем цыкл артыкулаў пра пасляваенную гарадзенскую архітэктуру. Гэтым разам падрабязней спынімся на адным з элементаў “сталінскага ампіру”, які даволі часта сустракаецца ў горадзе.