На вуліцы Захарава згарэлі “Жыгулі”
Здарэнне адбылося ў двары за фотастудыяй “Мега”. Полымя моцна пашкодзіла і таксоўку, якая была прыпаркаваная побач з Жыгулямі.
Здарэнне адбылося ў двары за фотастудыяй “Мега”. Полымя моцна пашкодзіла і таксоўку, якая была прыпаркаваная побач з Жыгулямі.
Адным з першых перад рэканструктарамі стаў драўляны дом пад нумарам 3. Учора, 10 ліпеня, палова будынку ўжо была разабрана.
Філатэлістычная выстава з нагоды 85-годдзя гарадзенскага заапарка, а таксама памяці яго заснавальніка Яна Каханоўскага, адчынілася ў адным з павілёнаў звярынца. У экспазіцыі бяруць удзел збіральнікі марак з Беларусі і краін-суседак.
У другой частцы фотасправаздачы са святкавання 3 ліпеня ў Гродне публікуем здымкі з канцэрта гурта “Без Білета” і ўрачыстага салюта.
Вось ужо колькі дзён на ходніках вул.Замкавай ля музея гісторыі рэлігіі пазяхае яміна. Відаць, два тыдні таму, калі тут мянялі падземныя камунікацыі, яму закапалі і кепска ўтрамбавалі. У выніку, пасля чарговай залевы грунт прасеў, тратуарная плітка пачала правальвацца.
Мітынг-рэквіем прайшоў на плошчы Тызэнгаўза на ўспамін дня нападу Трэцяга Рэйху на Савецкі Саюз. Пасля прамоваў старшыні гродзенскай Рады дэпутатаў, ветэрана ды маладзёна з ваеннага факультэта, адбылося традыцыйнае ўскладанне вянкоў і кветак да абеліска.
Мастакі занялі кожны па адной залі: у адной размясціліся абажуры лямпаў у мадэрновым стылі, выкананыя з бронзы і багата дэкараваныя рознакаляровымі вітражамі; у другой – велічныя карціны на тэму Хрыстовых пакутаў, паданыя з нечаканых ракурсаў.
У цэнтры горада працягваецца бязлітасны бой за прабіванне ў старых камяніцах дзвярных праёмаў для крамак, цырульняў, салонаў прыгажосці і г.д. Чарговае вакно пераўтварылася ў дзверы ў будынку на вул. Кірава, 4
Працягваецца рэканструкцыя вуліцы Будзёнага. Нядаўна быў знесены будынак былой алоўкавай фабрыкі, пад пагрозай прыватны сектар няцотнага боку вуліцы. Працы ўжо ідуць, але гаспадары дамоў лічаць, што рабочыя незаконна разбіраюць платы і вырубаюць дрэвы на іх участках.
Круглы стол “Незахаваныя культавыя збудаванні Гродна: увекавечанне памяці аб згубленай гістарычна-культурнай спадчыне, праблемы і рашэнні” прайшоў у абласной бібліятэцы з ініцыятывы гарвыканкама. Карэспандэнт “Твайго стылю” паспрабаваў занатаваць ход захапляльнай дыскусіі.