Адкрыццё “Лялек над Нёманам”: фотарэпартаж
Як прайшло адкрыццё новага гарадзенскага фестываля, што сабраў 12 лялечных тэатраў з пяці краін, можна даведацца з фотарэпартажа “Твайго стылю”.
Як прайшло адкрыццё новага гарадзенскага фестываля, што сабраў 12 лялечных тэатраў з пяці краін, можна даведацца з фотарэпартажа “Твайго стылю”.
Як выглядалі сёлетнія ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 9 траўня, якія праходзілі ў ваколіцах плошчы Леніна і парку Жылібера, можна ўявіць дзякуючы фотарэпартажу нашага сталага карэспандэнта.
Учора ўвечары фактычна адкрылі рух на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Астроўскага. Нягледзячы на планы адкрыць тут рух у чэрвені, адрэканструяваная развязка гатовая прыняць аўтаплыні ўжо зараз.
Як будзе выглядаць сённяшні святочны парад з нагоды Дня Перамогі можна ўявіць, праглядзеўшы фотаздымкі з рэпетыцыі, што мела месца 7 траўня.
Выстава “Глыбіня нябёс” маладой гарадзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч адкрылася ў галерэі “У Майстра”. Характэрнымі напрамкамі творчасці мастачкі з’яўляюцца ўсходнія тэхніка і стыль.
У Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных карэспандэнт “Твайго стылю” выбраўся ў парк ім. Жылібера, каб пабачыць, як святкуюць гэтую дату гарадзенцы.
30 красавіка ў мастацкім аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага адкрылася выстава “Гродна ў ХХ ст.” У экспазіцыі прадстаўленыя каля тысячы прадметаў з прыватных збораў гарадзенскіх калекцыянераў.
“ТС” 15 красавіка пісаў пра дзіўна спланаваны забор вакол школы №22. Тэму працягнуў блог s13. На абодвух рэсурсах каментатары, што быццам бы добра ведаюць справу, тлумачылі: на месцы старой агароджы новую паставіць нельга праз блізкасць высокавольтнага кабеля. Але ж змаглі!
У суботу 27 красавіка байкеры, якія прыехалі на штогадовы фестываль “Хавайся ў бульбу”, праехалі калонай з Азёр, дзе адбываецца фестываль, у Гродна. На Праванаберажнай яны спыніліся, каб прэзентаваць свае матацыклы.
24 красавіка ў актавай залі інстытута “Гроднаграмадзянпраект” адбылася сустрэча ветэранаў завода “Радыёпрыбор”, на якой гарадзенскі краязнаўца, адзін з колішніх супрацоўнікаў прадпрыемства, прэзентаваў сваю кнігу “Фабрыка ровараў “Niemen” – завод “Радыёпрыбор”.