23 лютага ў Гродне: вялікі фотарэпартаж з Дня абаронцы Айчыны

| Без катэгорыі

У аб’ектыве карэспандэнта “Твайго стылю”: мітынг і ўскладанне кветак да брацкай магілы ў парку імя Жылібера, паказ вайсковай тэхнікі і вопраткі на плошчы Тызенгаўза ды… турнір па World of Tanks.

Горад у здымках: 20 лютага 2013

| Без катэгорыі

Фотакарэспандэнт “Твайго стылю” злавіў некалькі цікавых кадраў у самым цэнтры горада.

“Аднаўляючы замкі ў Нясвіжы і Міры, мы прасоўваем чужыя ідэалы”

|

Пра гэта і пра тое, што Міцкевіч пагардліва ставіўся да беларусаў, а чалавек з імем Вітаўт па вызначэнні не можа быць беларусам, пачулі студэнты гістфака ГрДУ прысутныя на лекцыі доктара філасофскіх навук прафесара Льва Крыштаповіча.

“Радасць слова” завітала ў Гродна

|

Праваслаўная выстава-кірмаш адкрылася 16 лютага ў Цэнтры культуры Гродна (былым Доме Афіцэраў) з блаславення Архіепіскапа Арцемія.

“Чароўныя фарбы Індыі” паказалі ў Гродне

|

Занурыцца ў аўру штодзённага індыйскага жыцця маглі наведвальнікі вечарыны, якую 14 лютага ў галерэі “Крыга” зладзіла сябра фотаклуба “Гродна” Юлія Зянкевіч. Julie Jazz, як яна сама сябе назвала, прадэманстравала публіцы творчую фотасправаздачу з побыту ў чароўнай краіне.

У Дзень Закаханых гарадзенцы запалілі неба

| Без катэгорыі

Некалькі сотняў маладых гарадзенскіх пар сабралося ўвечары 14 лютага на Савецкай плошчы, каб запусціць кітайскія ліхтарыкі. Сярод іх былі нават Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл.

Стадыён “Нёман” гатовы прыняць матч Лігі Еўропы

|

Сёння а 21.00 у Гродне адбудзецца футбольны матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ”.

Карэспандэнт “ТС” паглядзеў, што адбываецца на стадыёне за пяць гадзін да гульні.

Горад у здымках: 12 лютага 2013

| Без катэгорыі

Пасля снежнай ночы выдаўся сонечны прыгожы дзень. Снег дадаў хараства і светлыні гарадзенскім пейзажам. Нехта праляцеў над горадам на паветраным шары, нехта проста шпацыраваў гарадзенскімі вулачкамі. Усцешаныя сонейкам былі і людзі і гараднічанскія качачкі.

Таццяна Салаўёва: спяваць па-беларуску прыгожа і модна

|

10 студзеня быў сапраўдным музычным weekend’ам у Гродне. “Людзі на балоце” выступілі на прэзентацыі зборніка Дануты Бічэль, індзі-гурт з Магілёва Akute – на пляцоўцы “ОфицерOFF”. А ў Музеі гісторыі рэлігіі прайшла вечарына да дня народзін гарадзенскай спявачкі Таццяны Салаўёвай. Павіншаваць яе прыйшлі сябры-музыкі: Іван Пачывалаў, Юры Дубовік і іншыя.

Будучыя святары спявалі ў Музеі гісторыі рэлігіі

| Без катэгорыі

Гурт Ave з Гарадзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі 9 лютага зладзіў канцэрт у Музеі гісторыі рэлігіі. Клерыкі-семінарысты другога і чацвёртага курсаў выканалі хрысціянскія песні на беларускай, расейскай і польскай мовах.