Гарадзенцам абяцаюць душэўную раўнавагу
Фонд The Art of Living ладзіць у Гродне праграму “Мастацтва жыцця”. З 19 да 24 сакавіка гарадзенцы змогуць наведаць заняткі па навучанні правільнаму дыханню, здыманню негатыўнай эмацыйнай напругі, авалодаюць простымі фізічнымі практыкаваннямі на аснове ёгі, атрымаюць карысныя веды пра свае цела і розум.