Штрафуюць завочна
Прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар даведаўся, што яго аштрафавалі завочна – нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Горадні. Ён аштрафаваны на 15 базавых адзінак (525 тысяч рублёў).