Купалы і крыжы ўзняліся над Гродна
Тры купалы і крыжы ўсталяваныя на царкву ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых у Гродна. Для падняцця на храм абласное ўпраўленне МНС бясплатна прадаставіла тэхніку.
Тры купалы і крыжы ўсталяваныя на царкву ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых у Гродна. Для падняцця на храм абласное ўпраўленне МНС бясплатна прадаставіла тэхніку.
Безгалявая нічыя ў сустрэчы са сталічным “Дынама” дазволіла футбалістам “Нёмана” захаваць другое месца ў турнірнай табліцы.
У Гродна па гарачых слядах затрымалі за рабаўніцтва двух братоў.
Сёння гарадзенцы святкуюць… А, дарэчы, што яны святкуюць? Міжнародны дзень салідарнасці 1-га мая адзначаюць амаль у 140 краінах свету з канца XIX стагоддзя, калі працоўныя на масавых акцыях пратэсту пачалі барацьбу за свае правы. А вось у незалежнай Беларусі з 1998 года ўказам прэзідэнта заснавана Свята працы. І гэта ўжо зусім іншая гісторыя…
На фотаздымку калона, якая ідзе па вуліцы 17 верасня, ля шпіталю, 1 траўня 1957 года. На заднім плане – плакат з партрэтамі Н. С. Хрушчова і Ў. І. Леніна. Усмешкі на тварах, кветкі ў руках. І не ведаюць, што здарыцца са светам у наступныя паўстагоддзя.
З прыходам траўня і сапраўдных цёплых дзён у Гродна наступае «час фантанаў». Гэтыя гідратэхнічныя збудаванні не толькі ўпрыгожваюць паркі, скверы і ўвесь гарадскі ландшафт, але змякчаюць і ўвільгатняюць «цяжкае» летняе паветра.
Сярод захадаў, якія актывісты збіраюцца прапанаваць ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які галадуе з 16 красавіка – эстафетная галадоўка, кшталту тых, якія двойчы праходзілі ў падтрымку Аляксандра Казуліна, калі ён знаходзіўся ў віцебскай калоніі.
Ад сёння да 30 верасня пенсіянеры ў Беларусі будуць плаціць палову кошту праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведны указ падпісаў 30 красавіка Аляксандр Лукашэнка.