Ганьба ў Кіеве
Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” атрымалі самае разгромнае паражэнне ў сёлетнім Адкрытым чэмпіянаце Беларусі. У Кіеве нашая каманда з лікам 2-9 прайграла мясцоваму “Сокалу”. Такім чынам украінская каманда ўзяла пераканаўчы рэванш за нядаўні пройгрыш у Гродне з лікам 4-5.