Падпісанне кантракту па будаўніцтве АЭС перанесена

|

Падпісанне беларуска-расійскага кантракту па будаўніцтве Астравецкай АЭС перанесена як мінімум на паўгады.

Хакей: “Нёман” – “Дынама Юніорс” (Латвія)

|

Чарговы хакейны матч адкрытага першынства Беларусі паміж “Нёманам” і рыжскім “Дынама Юніорс” скончыўся перамогай гродзенцаў.

Гродзенскія лідэры якасці

|

Учора ў Мінску падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на прэмію ўрада ў сферы якасці ў 2009 годзе адзначыліся гарадзенцы.

Расія пабудуе ў Гродна новы завод?

|

Беларусь разлічвае на захаванне коштаў на расійскі газ у 2010 годзе на ўзроўні мінулагодніх. Беларускі бок прапанаваў Расіі паўдзельнічаць у будаўніцтве новага блоку Бярозаўскай ГРЭС і стварэнні новага заводу на базе ААТ “Гродна Азот”.

Лёс помніка стылю мадэрн застаецца пад пытаннем

|

Сёння адбылося паседжанне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры, на якім абмяркоўваўся лёс гарадзенскага будынка па адреса вул. Сацыялістычная, 44 – унікальнага для Беларусі помніка мадэрну.

Галоўнае – не колькасць, а «прамое пападанне»

|

На працягу мінулага году падатковыя інспекцыі Гродзенскай вобласці правялі праверак амаль у чатыры разы менш, чым у 2008-м, але не гледзячы на істотнае паніжэнне ліку праверак, у большасці сваім яны апынуліся дзейснымі – парушэнні выяўленыя ў 93% правераных арганізацый і ІП.

Тэхнічная соль будзе забаронена, прыарытэт – пяску

|

З 22 студзеня ў Беларусі ўводзяцца новыя санітарныя нормы, у адпаведнасці з якімі забараняецца пасыпаць ходнікі, пешаходныя пераходы, ганак і прыступкі будынкаў тэхнічнай соллю.

Уласевіч не прызнае сваю віну ў ДТЗ

|

У судзе Астравецкага раёна 18 студзеня было праведзена папярэдняе судовае слуханне, на якім у парадку рэгрэcа разглядалася позва Беларускага бюро па транспартным страхаванні, прад’яўленая мясцоваму антыядзернаму актывісту, сябру АГП Мікалаю Ўласевічу пра пакрыццё шкоды прычыненай у выніку ДТЗ, якое адбылося 11.09.2009. Нагадаем, тады з машынай Уласевіча сутыкнулася машына, якая належыць Астравецкаму раённаму аддзяленню КДБ.

Арлоў завітае на Гарадзеншчыну

|

Шэраг сустрэчаў з Уладзімірам Арловым пройдзе 20–21 студзеня па Беларусі. 21 студзеня Уладзімір Арлоў завітае ў Бярозу Лідскага раёна Гродненскай вобласці і правядзе адразу некалькі культурніцкіх сустрэчаў.

Новая дарога і мост праз Нёман

|

Распачалося будаўніцтва маста праз Нёман непадалёк ад вёскі Жылічы. Як паведамілі ТС у Дарожным будаўнічым упраўленні №18, дзве апоры мaста ўжо ўсталяваныя. Для астатніх трох апор рыхтуюцца будаўнічыя пляцоўкі і пад’яздныя шляхі для ўладкавання апор.