А вы ёсць у спісе праверак?
Больш за чатыры тысячы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны пройдуць у першай палове 2010 г. праверкі з боку падатковай інспекцыі, дзяржкантроля і іншых кантрольных органаў. У спісе тых, каго наведаюць інспектары, цэрквы, навучальныя ўстановы, фірмы, сельсаветы, індывідуальныя прадпрымальнікі, БРСМ.