Хацеў сарваць куш у залі гульнёвых аўтаматаў

Навучэнец, насунуўшы маску, напаў на касіра залы гульнёвых аўтаматаў і скраў каля двух мільёнаў рублёў.

Гарадзенскі футбаліст на чале лепшых бамбардыраў краіны

Два галы Дзмітрыя Кавалёнка ў браму “Віцебска” не толькі выратавалі “Нёман” ад паразы, але і зрабілі футбаліста лепшым бамбардырам чэмпіянату краіны.

У Гродне акальцавалі самых знакамітых у краіне птушанят

|

Гарадзенскія арнітолагі сёння акальцавалі птушанят сокала-пустальгі, якія вывеліся ў гняздзе за скульптурай Святой Алены на Бернардынскім касцёле. Кальцаванне дапаможа адсачыць лёс птушанят у будучым.

Пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне абітурыентаў

|

Толькі ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на тэставанне запісалася больш за 40 тыс. абітурыентаў. Амаль 8 тысячаў з іх будуць пісаць 14-га чэрвеня тэст па беларускай мове.

Глеб Лабадзенка: без Божай іскры журналіста няма

Журналіст Глеб Лабадзенка – малады і амбітны. Інтэрв’ю з вядомым карэспандэнтам “Звязды”, актыўным блогерам і ініцыятарам шэрагу гучных акцыяў з’явілася на радыё “Твой Стыль”.

За Фестывалем нацыянальных культур Фестываль беларусаў свету?

|

Фестываль беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету, можа быць арганізаваны ў Беларусі ў 2011-м г. Пра гэта заявіў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Па яго словах, узяць удзел у такой імпрэзе ўжо выказалі жаданне прадстаўнікі беларускіх аб’яднанняў з 40 краін.

З Фестывалю ў выцвярэзнік

|

Больш за дваццаць гарадзенцаў так перапілі ў час Фестывалю нацыянальных культур, што іх даводзілася адвозіць у выцвярэзнік. Каля паўсотні жыхароў ды гасцей горада былі аштрафаваныя за распіванне алкаголю на вуліцах.

На Фестывалі нацыянальных культур Сямён Шапіра выйшаў у людзі

|

Учора ў Гродне скончыўся VIII Фестываль нацыянальных культур. Дзякуючы яму многія гарадзенцы ўпершыню ўбачылі новага кіраўніка вобласці Сямёна Шапіру. Старшыня аблвыканкаму прайшоўся па нацыянальных падворках, дэгуставаў нацыянальныя стравы ды напоі і нават танчыў.

У Гародні спыняць транспарт і абмяжуюць продаж алкаголю

|

Фестываль нацыянальных культур унясе змены ў штодзённае жыццё гарадзенцаў. Спыняць гандаль алкагольнымі напоямі ўсе крамы, якія знаходзяцца ў радыусе 500 метраў ад правядзення фестывальных мерапрыемстваў.

Калі прэзідэнтам стане Яраслаў Раманчук …

|

Учора Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на наступных выбарах, прадставіў гродзенцам сваю Праграму эканамічнага развіцця.