Летняя школа менеджэраў праектаў у галіне культуры
Прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацый і ўстановаў, зацікаўленых у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў межах Еўрарэгіёну «Нёман» (Гарадзенская вобл. Беларусі, Падлясскае ваяводства Польшчы, Вільнюсскі, Алітускі і Мар’ямпольскі ўезды Літвы, Калінінградская вобл. Расіі) запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай Летняй школе менеджэраў праектаў у галіне культуры і асветы, якая адбудзецца 9-13 жніўня ў мястэчку Супрасль пад Беластокам.