Эколагі папярэджваюць: завод пагражае здароўю людзей

|

Да 2016 г. у Гродне павінен быць збудаваны завод па спальванні смецця. На думку беларускіх эколагаў, гэта сур’ёзна пагражае здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю.

Гарадзенская міліцыя шукае кіроўцу, які забіў веласіпедыста

|

Цела мужчыны было знойдзена сёння а 7-й раніцы ля дарогі ў Іўеўскім раёне. Супрацоўнікі ДАІ шукаюць зараз грузавік, кіроўца якога з’ехаў з месца здарэння.

Мост Святога Францішка

|

Такую назву мае новая кніга гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль, якая выйшла ў кніжнай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Дзіцё ледзь не пусціла пад адхон цягнік “Гомель-Гродна”

|

Шасцігадовы хлопчык клаў 2 лістапада каменьчыкі на рэйкі на адной з прыгарадных станцый у Гомелі. Супрацоўнікі аховы заўважылі гэта перад самым прыбыццём цягніка “Гомель-Гродна”.

Ашмянскія мытнікі затрымалі партыю вопраткі на 600 мільёнаў рублёў

|

Буйную партыю жаночай вопраткі, не заяўленую ў суправаджальных дакументах, мытнікі знайшлі падчас афармлення тавара, які праз пункт пропуска “Беняконі” з Літвы ў Расію перавозіў літоўскі грамадзянін.

Інтэрнэт-гульня да дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага

|

Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае школьнікаў і студэнтаў 11 лістапада паўдзельнічаць у інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”, прысвечанай 245-годдзю  грамадскага дзеяча і кампазітара, вядомага нам па знакамітым паланэзе “Развітанне з Радзімай”.

У Гродне правяраюць подпісы і ствараюць выбаркамы

|

Гродзенская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта распачала праверку сапраўднасці подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі за выдвіжэнне кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, і фармаванне выбарчых камісій.

Святар, манах, мастак: выстава акварэляў а.Аркадзя Вальтаса

|

Творчая спадчына ксяндза-францысканца Аркадзя Караля Вальтаса, які 34 гады свайго жыцця прысвяціў святарскаму служэнню ў савецкім Гродне, дэманструецца ў Гродзенскі  дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі з ініцыятывы парафіі Маці Божай Анёльскай.

Гродзенцам пра перспектывы супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам

|

Заўтра ў Гродне адбудзецца семінар “Агляд праграм супрацоўніцтва паміж  Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь: вопыт і перспектывы для Гродзенскай вобласці”, а таксама брыфінг і трэнінг для журналістаў па тэме “Інфармацыйныя крыніцы пра ЕС”.

Апошні тыдзень прымаюцца матэрыялы на конкурс “Прыгоды на двух колах”

|

Інтэрнэт-выданне “Твой стыль” t-styl.info i сайт гродзенскіх раварыстаў velo.grodno.net абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра раваровыя прыгоды.