Польскія мытнікі “пагарэлі” на беларускіх цыгарэтах
Сямёра польскіх мытнікаў, якія працавалі на памежным аўтапераходзе ў Кузьніцы, былі ўчора арыштаваныя агентамі Цэнтральнага Антыкарупцыйнага Бюро. Як паведамляюць польскія СМІ, двум з затрыманых мытнікаў выставілі абвінавачванне ў атрыманні хабару ад асобаў, якія нелегальна перавозілі праз мяжу беларускія цыгарэты.