Міністр адукацыі Ватыкана наведае Гродна

|

Кардынал Зянон Грахалеўскі, які займае пасаду прэфекта Кангрэгацыі каталіцкага выхавання, едзе ў Гродна, каб павіншаваць выкладчыкаў і навучэнцаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з дваццацігоддзем гэтай навучальнай установы і ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны асвячэння гродзенскай катэдры.

У снежні Мірскі замак адкрыецца пасля рэканструкцыі

|

У замку з’явяцца новыя экспазіцыі. Акрамя паўднёва-заходняй вежы і пахавальнай  капліцы князёў Святаполк-Мірскіх, можна будзе наведаць Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-усходнюю і Паўночна-заходнюю вежы.

У аварыі з удзелам машыны “хуткай дапамогі” загінулі 3 чалавекі

|

Самая буйная з пачатку года на Гродзеншчыне аварыя здарылася ўчора ў Слонімскім раёне.

На 124-ым кіламетры трасы мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень у ДТЗ загінулі тры маладыя мужчыны, якія вярталіся з працы.

Шостая бясплатная экскурсія па Гродне

|

У бліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй нашага горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.

Пра беларускую культуру і выклікі часу

|

1 снежня філосаф Уладзімір Мацкевіч запрашае гродзенцаў паразважаць пра культуру, яе стан у Беларусі, выклікі часу, “свае” і “чужыя” каштоўнасці, пра савецкае мінулае і “савецкае” сучаснае і пра тое, як самавызначаецца беларуская нацыя.

Што можна зрабіць з сваім целам у Гародні?

|

Сучаснае чалавецтва значна прасунулася ў спосабах упрыгожвання свайго цела – нават прыдумалі адмысловы для гэтага тэрмін – бодымадыфікацыя.

Як гучаць беларускія этнаспевы ў джазавай апрацоўцы?

|

На радыё “Твой Стыль” змешчаны рэпартаж з супольнага канцэрта швейцарскіх джазмэнаў і беларускіх этнаспеваў вакалістак Аканы, які адбыўся ў Гродне 23 лістапада.

Гарадзенцы пазмагаюцца за тытул лепшага бармэна краіны

|

Фінал нацыянальнага турніра па флейрынгу адбудзецца 30 лістапада ў Мінску. Сярод адзінаццаці фіналістаў гарадзенцы Андрэй Барысік і Андрэй Грушынаў.

Гродна: штабы кандыдатаў заклікаюць пашырыць пералік месцаў для агітацыі

|

Прадстаўнікі гродзенскіх штабоў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты накіравалі звароты ў Гродзенскі гарвыканкам з прапановай перагледзець рашэнне, якое вызначае пералік месцаў у горадзе над Нёманам, дзе можна весці выбарчую агітацыю.

У Гродне ставяць навагоднія елкі

|

На вуліцах і плошчах горада з’явіцца звыш 20 ўпрыгожаных навагодніх ялінак. Мантаж некаторых з іх ужо пачаўся. Для ўпрыгожвання елак сёлета будуць выкарыстаныя новыя цацкі, якія закупіла прадпрыемства “Горсвет”. На кожнай лясной прыгажуні будзе вісець каля 120 цацак.