Еўра-2012 вачыма гарадзенцаў

|

“Пралёт” палякаў і рускіх, “бабская” форма галандцаў, дзеля чаго варта глядзець футбол і хто за каго перажывае на чэмпіянаце – усё гэта ў аглядзе самых цікавых допісаў у Твітэры, зробленых у апошнія дні жыхарамі Гарадзеншчыны.

Смаргоньская гімназія №4 – прызёр School Enterprise Challenge International

|

Гімназія №4 г.Смаргоні стала другой установай адукацыi ў Еўропе, якая атрымала прыз на School Enterprise Challenge International – міжнародным конкурсе праектаў бізнэс-адукацыі ў школе ды грамадстве. Каманда гімназіі апярэдзіла больш чым 600 школ з Еўропы, Азіі ды Афрыкі.

Лічбавая графіка ад Паўла Амелюсіка

|

Выстава мінскага аўтара Паўла Амелюсіка пад назвай «Аўтограф», што адкрылася 15-га чэрвеня ў галерэі «У майстра», прадставіла гарадзенцам адмысловую лічбавую графіку. Мадэлямі для гэтых фотакалажаў былі дзяўчаты, што ўдзельнічалі ў конкурсе «Міс Беларусь».

«Ледзі Свабода» сярод трапічнай ночы

| Без катэгорыі

Гэтым разам прафесійны падарожнік Анатоль распавядае пра сваю самую ўдалую фінансавую афёру – як заўжды незапланаваную і цалкам выпадковую. Фінальны расповед з серыі «Споведзь авантурыста» на ТС.

На выходныя – у Варшаву

| Без катэгорыі

Адны з мінулых выходных мы з жонкай правялі ў Варшаве. Сталіца суседкі Беларусі сустрэла нас, як кажуць, шчырымі абдымкамі. Сваё пражыванне ў гэтым горадзе мы забяспечылі заранёў, паклапаціўшыся пра хостэл у самым цэнтры гораду праз інтэрнэт.

«Твой стыль» абвяшчае пошук: знайсці сваякоў Антона Мальковіча

|

Толькі гэта дапаможа перазахаваць героя Першай Сусветнай вайны на амерыканскіх вайсковых могілках альбо на яго радзіме пад Гродна.

“Райскі сад” расквітнеў у цэнтры Гродна

|

Адчыніла свае дзверы выстава Надзеі Пальчынскай “Мой райскі сад” 14 чэрвеня ў Музеі гісторыі рэлігіі. Дзяўчынка, якая правяла амаль усё жыццё ў інвалідным вазку, прадставіла каля 100 цуда-дрэў і кветкавых букетаў, зробленых з бісера.

Узбунтаваны слон на карціне Наталлі Клімовіч

|

Невялікая зала галерэі “Крыга” ледзьве змясціла ўсіх ахвотных убачыць “Музей” гродзенскай мастачкі Наталлі Клімовіч. Гэтая першая персанальная выстава маладой аўтаркі. Графічныя працы на выставе адлюстроўваюць “горад, якога няма”. Наталля распавядае гісторыю выдуманнага ёю горада, у якім можна ўбачыць да болю знаёмыя рысы.

Сур’ёзная аварыя на пад’ездзе да Міра

|

Сёння ўвечары, напярэдадні пачатку “Музычных вечароў у Мірскім замку”, на пад’ездзе да мястэчка адбылася сур’ёзная аварыя, у якой загінулі людзі.

У Ваўкавыскім раёне моцны дождж падтапіў дамы і падворкі

|

18 падворкаў і 6 домаўладанняў пацярпелі з-за моцнага дажджу ноччу 15 чэрвеня.